На Вілейшчыне адкрылі абноўлены музей яйка
26.04.2014
—
Новости Культуры
|
У музеі можна пабачыць распісаныя яйкі, якія нагадваюць выцінанкі. Фота забяспечана Ксеніяй Альфер. Яйкі з дрэва, каменя, гліны зноў можна пабачыць ў Вілейскім доме рамёстваў у вёсцы Ізбіно. Напярэдадні Вялікадня тут пасля рэканструкцыі адкрылі музей яйка.Гісторыя музея пачалася з інкруставанага саломкай яйка, якое зрабілі на сувеніры. Пакрысе калекцыя расла. І ў 2006 годзе ў цэнтры рамёстваў з'явіўся музей яйка. – На той момант, мяркую, ён быў адзіны не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы, – кажа дырэктара Дома рамёстваў Ксенія Альфер. Тут сталі праводзіць абласныя майстар-класы па роспісе яек, ды і свае майстры папаўнялі калекцыю. Так што зараз у музеі захоўваецца больш за 300 яек розных памераў. Найбольшае – каля 30 сантыметраў у вышыню. На іх намаляваны, наклеены і высечаны розныя вобразы: арнаменты, выявы звяроў, пейзажы. Ёсць і рэлігійныя вобразы – аўтарка адмыслова дазвол у святара прасіла. – А якія самыя цікавыя экспанаты? – запытаў Ксеніі Альфер. – Напэўна, тыя , што пры адкрыцці музея ў 2006 годзе падараваў доктар мастацтвазнаўства, прафесар Яўген Сахута – традыцыйная пісанка з Украіны. І яшчэ вельмі цікавыя – зробленыя нашымі майстрамі ў тэхніцы традыцыйнай беларускай пісанкі, характэрнай для Цэнтральнага рэгіёну Беларусі. А калі ў Доме рамёстваў летась пачалі рамонт, вырашылі пашырыць і па-новаму аздобіць музей. І цяпер кожны здалёку можа здагадацца, які тут музей знаходзіцца: шыльда зроблена ў форме вялікага яйка. Экспанаты размясцілі ў новым, большым памяшканні. На адкрыццё абноўленага музея прыйшлі прадстаўнікі ўлады і госці. Для іх правялі майстар-клас па пісанках – навучала ахвочых майстар Наталля Сідэрчык. І арка ў абноўленым музеі таксама зроблена ў форме яйка. Ужо некаторыя пыталіся, ці можна правесці цырымонію рэгістрацыі шлюбу менавіта пад ёй. Лічаць, што гэта вельмі сімвалічна, бо яйка сімвалізуе пачатак новага жыцця. – Здаецца, простае яйка – а колькі цікавага з ім звязана, колькі ўсялякіх павер'яў у народзе было! – дзеліцца Ксенія Альфер. – І што калі заблукаеш у лесе, трэба з'есці велікоднае яйка з шалупіннем, тады адшукаеш дарогу дадому. А перад тым, як першы раз выгнаць скаціну на пашу, гаспадыня клала на парозе хлява яйка. Калі яно засталося цэлым – значыць, што для скаціны год будзе добры. У абноўлены музей ужо завітваюць наведвальнікі. І вас запрашаюць – каб далучыліся да народнай культуры.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яйкі з дрэва, каменя, гліны зноў можна пабачыць ў Вілейскім доме рамёстваў у вёсцы Ізбіно. Напярэдадні Вялікадня тут пасля рэканструкцыі адкрылі музей яйка.
|
|