Нашы ў Канах
16.05.2014
—
Новости Культуры
|
Прадзюсары абяцаюць назваць імя галівудскай зоркі, запрошанай на галоўную ролю ў фільме «Авель» У французскіх Канах, дзе адкрыўся 67-ы Міжнародны кінафестываль, пачаў працу Нацыянальны павільён Беларусі. На адной з самых старэйшых і прэстыжных імпрэз у кінасвеце наш кінематограф прадстаўлены ў чацвёрты раз. У гэтым годзе арганізатарамі павільёна выступаюць Міністэрства культуры нашай краіны, кінастудыя «Беларусьфільм» і кінакампанія «Nonstop MEDIA». Больш за 20 фільмаў падрыхтавана для прэзентацыі. У Канах плануецца прэм’ера карціны «Белыя Росы. Вяртанне», пройдуць паказы мастацкіх фільмаў для дзяцей «Кіндэрвілейскі прывід», «Цуда-востраў, або Палескія рабінзоны», «Неверагоднае перамяшчэнне». Акрамя таго, будзе прадстаўлены шэраг анімацыйных і дакументальных работ. Прэзентуюць і нашумелы нацыянальны кінапраект «Авель». Чакаецца, што ў Францыі раскрыецца галоўная інтрыга стужкі і яе стваральнікі назавуць імя галівудскай зоркі, запрошанай на галоўную жаночую ролю. Дарэчы, амерыканская актрыса таксама з’явіцца на Канскім кінафестывалі, пасля чаго прыедзе на здымкі ў Мінск. Але прадстаўленне галівудскай зоркі ў Канах не адзіная інтрыга. Менавіта ў Францыі, на самым маштабным еўрапейскім кінарынку, будзе агучана новая назва нацыянальнага кінапраекта, пад якой ён выйдзе ў сусветны пракат. Нацыянальны павільён працягне працу ў Канах да завяршэння кінафестывалю, па 25 мая. Асноўная яго мэта — пошук партнёраў, прэзентацыя паслуг і магчымасцей нашага кінематографа. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадзюсары «Авеля» абяцаюць назваць імя сакрэтнай зоркі
|
|