Казак нікога не кінуў
16.05.2014
—
Новости Культуры
|
Свой вядомы верш «Думка» Тарас Шаўчэнка напісаў у далёкім 1838 годзе. Спачатку меркавалася даць яго ў перакладзе на рускую мову, але нашым чытачам змест твора будзе зразумелым і ў арыгінале. Зрэшты, мовы ўкраінская і беларуская даволі блізкія і сугучныя між сабою. Пачытайце спачатку ўрывачак з верша знакамітага ўкраінскага песняра: Тяжко-важко в світі жити Сироті без роду: Нема куди прихилиться, — Хоч з гори та в воду! Утопився б молоденький, Щоб не нудить світом, Утопився б — тяжко жити, А нема де дітись. В того доля ходить полем, Колоски збирає, А моя десь, ледащиця, За морем блукає. Добре тому багатому, Його люди знають, А зо мною зустрінуться — Мов недобачають... А вось як цалкам ён гучыць на нашай мове. Пераклад належыць ужо беларускаму песняру Янку Купалу: Цяжка-цяжка жыць на свеце Сіраце без роду: Няма куды прыхіліцца, -- Хоць з гары ды ў воду! Утапіўся б маладзенькі У той быстрай рэчцы; Утапіўся б -- цяжка жыці, І няма дзе дзецца. Ходзіць доля ў каго полем, Каласкі збірае, А мая дзесь, нягодніца, За морам блукае. Добра таму багатаму: Яго людзі знаюць; А са мною сустрэнуцца -- Вокам абмінаюць. Багатага, губатага Дзяўчына шануе; З мяне, сіраты гаротнай, Смяецца, жартуе. «Ці я ж табе не прыгожы, Ці не ў цябе ўдаўся, Ці не люблю цябе шчыра, Ці з цябе смяяўся? Любі ж сабе, маё сэрца, Любі, каго знаеш, Але з мяне ты не смейся, Калі ўспамінаеш. А я пайду на край свету... На чужой старонцы Знайду лепшую ці згіну, Як той ліст на сонцы». Пайшоў казак сумуючы -- Нікога не кінуў; Шукаў долі ў чужым полі Ды там і загінуў. Уміраючы, ўглядаўся, Дзе сонейка ззяе... Цяжка-цяжка уміраці, Цяжка ў чужым краі! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Как звучит «Думка» Шевченко в переводе на белорусский |
|