У Гарадку плануюць паставіць скульптуру "Тарас на Парнасе"
04.06.2014 16:54
—
Новости Культуры
|
Няхай сёлета ўпершыню статус свята будзе не рэспубліканскім, а абласным, у Гарадку робяць усё, каб правесці "Дажынкі" на самым высокім узроўні, піша
Цікавых ідэй шмат. Многае ўжо зроблена. Яшчэ па дарозе з Віцебска да Гарадка адчуваеш, што тут адбудзецца нешта маштабнае і важнае. Дзясяткі рабочых пашыраюць трасу. Па баках яе працуюць самыя розныя спецыялізаваныя машыны для дарожных работ. Тэрыторыю побач дарогі добраўпарадкоўваюць. У Гарадку там і тут нешта будуюць, рамантуюць, у тым ліку і на тутэйшым "Арбаце" - пешаходнай вуліцы Савецкая. На жаль, вельмі мала засталося ў райцэнтры дамоў дарэвалюцыйнай пабудовы. І да кожнага - асаблівая ўвага, каб падчас рамонту нічога не пашкодзіць. Зразумела, пашанцавала жыльцам дамоў, якія знаходзяцца ў раёне будучага эпіцэнтра фестывальных падзей. Фасады ўцяпляюць, мяняюць дахі будынкаў. Усяго на капітальным рамонце цяпер больш за 20 жылых дамоў. Пасля рэканструкцыі па-новаму будзе выглядаць мемарыял "Неўміручасць". Цэнтральную плошчу Гарадка, якая знаходзіцца каля яго, пашырылі, а помнік Леніну перанеслі. Цяпер ён стаіць недалёка ад плошчы, каля будынка былога райкама партыі (цяпер там - Дзіцячая школа мастацтваў. - Аўт.). У планах - устанавіць у цэнтры Гарадка скульптуру галоўнага героя твора "Тарас на Парнасе". Аўтар гэтай сатырычна-гумарыстычнай паэмы Канстанцін Вераніцын, як вядома, нарадзіўся на тэрыторыі сучаснага Гарадоцкага раёна. Між іншым, у чэрвені - 180-годдзе з дня нараджэння аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры. У Гарадку будуецца басейн, які будзе не горшы, чым у абласным цэнтры: разлічаны на чатыры дарожкі, кожная агульнай даўжынёй 25 метраў. На рамонце і фізкультурна-аздараўленчы комплекс з гасцініцай, Дом культуры, Дом рамёстваў і фальклору, краязнаўчы музей. У кінатэатры "Радзіма" плануюць устанавіць сучаснае абсталяванне для паказу фільмаў. Прыезджыя не пазнаюць мадэрнізаваныя і адрамантаваныя чыгуначны і аўтавакзал. На рэканструкцыі - стадыён, гарадскія школы, каледжы. На высокай воданапорнай вежы, якая знаходзіцца недалёка ад плошчы і якую добра відаць з розных куткоў горада, замацуюць вялікі гадзіннік. "Звязда" раней паведамляла пра тое, што ў Гарадку пракладуць лыжаролерную трасу, на якой можна будзе праводзіць міжнародныя спаборніцтвы сярод лыжнікаў і біятланістаў. Яе ўнікальнасць для Беларусі яшчэ і ў тым, што зіма ў Гарадку штогод ненадоўга затрымліваецца. Часцей за ўсё, калі на поўдні краіны ўжо займаюцца сяўбой, у Гарадоцкім раёне яшчэ ляжыць снег. Такім чынам гарадоцкая траса стане моцным канкурэнтам знакамітага комплексу "Раўбічы". З абласнога бюджэту 2 мільярды рублёў выдаткавалі на праектаванне. У Гарадку будаўнікі працуюць больш чым на 110 аб'ектах. І калі ўсё задуманае (зразумела, у першую чаргу з-за недахопу грошай) не паспеюць рэалізаваць да пачатку "Дажынак", гэта абавязкова ажыццявіцца ў бліжэйшай перспектыве. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цэнтры Гарадка плануюць паставіць скульптуру галоўнага героя твора "Тарас на Парнасе". Аўтар гэтай сатырычна-гумарыстычнай паэмы...
|
|