Дружба верная сяброў
01.07.2014
—
Новости Культуры
|
Гэты верш таксама знаёмы нам са школьных гадоў. Напісаны ён так, што лёгка запамінаецца. Многія з нас, нягледзячы на прайшоўшы час, могуць хоць зараз прадэкламаваць яго. Вельмі прыемна адзначыць, што верш напісаў мой зямляк Пятро Глебка, які нарадзіўся ў вёсцы Вялікая Уса Уздзенскага раёна. Давайце нагадаем гэты твор, тым больш што яго канцоўка асабліва актуальна сёння: Ноч. Халодная зямлянка. Перастрэлка. Цішыня. Неба чыстае, як шклянка. Тупат быстрага каня. Мы пазналі без памылкі, Што пад сховай цемнаты Нам даставілі пасылкі, Тэлеграмы і лісты. Хто ад маці, хто ад жонкі — Кожны вестку атрымаў. Толькі мне з маёй старонкі Ні пасылкі, ні пісьма. Раптам бачу — мне са скрынкі Паштавік дастаў кісет, Дзве квадратныя хусцінкі I малюсенькі пакет. Вышываны там, дзе горы, На святой зямлі грузін, Каб ты ведаў, што і ў горы Ты на свеце не адзін. Я прыняў дарунак мілы Перад боем, уначы. I да самае магілы Буду шчыра берагчы. Не пасылка дарагая, А братэрская любоў. Наша дружба векавая. Дружба верная сяброў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэты верш Пятра Глебкі таксама знаёмы нам са школьных гадоў
|
|