Фотафакт: у Мінску прэзентавалі кнігу «Жыццё пасля раку»
21.10.2014 16:19
—
Новости Культуры
| 21.by
Источник материала: 21.by Мерапрыемства адбылася ў панядзелак, 20 кастрычніка і сабрало амаль поўную залу ў КЗ «Мінск». «Жыццё пасля раку» - двайдаць пятая кніга з серыі «Бібліятэка свабоды». Яе можа было набыць безкаштоўна перад пачаткам імпрэзы. Распавяла пра твор вядоўца прэзентацыі, Ганна Соўсь: «Упершыню выйшла такая кніга, якая дае надзею. У ёй гісторыі 22 асобаў, якія пачулі свой дыягназ, але не ўспрынялі яго як прысуд. Кожны меў свой спосаб, як перамагчы хваробу — гэта і вера, і музыка ці спорт, але самае галоўнае, што яны распавялі нам пра свой досвед, а для гэтага таксама патрэбная смеласць». Далей на сцэну выходзілі героі твора: Ганна Маслоўская-Анісенка - 9 гадоў таму атрымала дыязназ рак. Жанчына выйшла ў вобразе Доктара Нюша — так найчасцей яе завуць маленькія пацыенты лякарні ў Бараўлянах. На прэзентацыю яна прыйшла са сваімі дзецьмі - дачкой і сынам, якога яна нарадзіла пасля таго, як перамагла свой дыягназ. Гераіня адзначыла, што менавіта гэты вобраз дапамог ёй змагацца з хваробай: «Дарослыя дзяўчынкі ў палаце хапаліся за свае свежыя шрамы пасля аперацыі і казалі, каб я перастала іх смяшыць, бо яны разыдуцца. Цяпер, калі я прыходжу ў палату да хворых дзяцей, падлеткаў, я размаўляю з імі на іх мове. Я ім паказваю свае сляды пасля аперацыі, і яны мяне разумеюць і вераць мне». Наступнай выспупоўцай стала Ірына Жыхар. Яна чула свой дыягназ ажно двойчы. Жанчына тры гады таму пачала ствараць такія суполкі падтрымкі для хворых на рак. Сёлета гераіня зарэгістравала сацыяльна-асветніцкую ўстанову «Цэнтр падтрымкі анкалагічных пацыентаў „У імя жыцця“». Жанчына асабліва падкрэсліла, як важна цаніць справу дактароў: «Размова пра анкалагічную хваробу распачынаецца з аповеду пра сябе, а таксама тых, хто даў шанец на гэтае жыццё — дактароў. Бо перамога над гэтай хваробай — гэта супольная праца, без паразумення з доктарам яна немагчымая. Я вельмі ўдзячная творчаму калектыву Радыё Свабода, які заняўся гэтай справай. Бо ёсць шмат пацыентаў, якія не ўсведамляюць, што ім патрэбная дапамога.» Распавёў пра праект і Павел Маісееў. Ён працуе ў аддзеле супрацьракавай барацьбы Рэспубліканскага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі: «У грамадзтве існуе перакананне, што людзі пасля раку не жывуць. Калі з’явіліся публікацыі ў Інтэрнэце, я прачытаў каментарыі і асабліва адзін добра запомніў. Нехта напісаў, што ніколі не бачыў, каб хтосьці вылечыўся ад раку. Гэта крыўдна, што чалавек не прачытаў ніводнай гісторыі, а іх у кнізе ажно 22, а ўпэўнены, што нельга вылечыцца. У гэтым нашая агульная бяда». Потым выйшла на сцэну Святлана Бергер, якая рапавяла пра вялікую салідарнасьць і дапамогу: на аперацыю ёй дапамагалі нават з Сірыі і Ізраілю. Уканцы свайго расповіда спадарыня Бергер прачытала верш — «Малітву» Марка Шагала ў перакладзе Рыгора Барадуліна. Пасля Святланы выйшаў Сяржук Бахун. Ён таксма стаў героём кнігі. Прычым падчас лячэння сустрэў сваё каханне. Апошняй распавяла сваю гісторыю псіхолаг Тамара Вашкевіч, якая працуе ў Бараўлянах: «Калі я ў 1997 годзе прыходзіла ў палату да хворых дзяцей, казала, што я псіхолаг, іх мамы адварочваліся і адказвалі, што ў іх дзяцей усё добра. Даводзілася тлумачыць, хто я. Праз паўгода яны ішлі ўжо самі, накіраванныя не дактарамі, а суседкамі з палаты. Я працытую словы 12-гадовага хлопчыка, які сказаў пра шпіталь для хворых на анкалогію: „У нас тут іншае вымярэнне“. І пра гэта трэба памятаць, калі мы маем дачыненьне з тымі, хто мае такі дыягназ».
Скончылася імрэза невялічкім канцэртам. З удзелам беларускіх гуртоў Rahis, Recha і Navi. Прычым апошнія ўпершыню выканалі сваю новую песню. Спампаваць «Жыццё пасля раку» можна тут –
Аўтар: Павел Аксіновіч, фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мерапрыемства адбылася ў панядзелак, 20 кастрычніка і сабрало амаль поўную залу ў КЗ «Мінск».
|
|