Віцебскі акцёр атрымаў прыз за лепшую ролю на "Нацыянальнай тэатральнай прэміі"
01.12.2014 10:34
—
Новости Культуры
|
Малады акцёр Раман Салаўёў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа атрымаў узнагароду на трэцім республіканскім конкурсе тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія".
Раман Салаўёў атрымаў прыз "Лепшая акцёрская работа ў спектаклі театра драмы" – за роль Сашы ў пастаноўцы паводле аднайменнай аповесці расійскага пісьменніка Паўла Санаева.
Вынікі конкурса падвялі напярэдадні, 30 лістапада, у Мінску. Ягоны фінал праходзіў 24-30 лістапада. На адзнаку журы прэтэндаваў 21 спектакль з розных тэатраў краіны. Раман Салаўёў працуе ў тэатры імя Якуба Коласа з 2013 года, пасля заканчэння Віцебскага дзяржаўнага каледжа культуры і мастацтваў. Завочна навучаецца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Роля Сашы ў спектаклі "Пахавайце мяне за плінтусам" стала для яго дэбютам на Коласаўскай сцэне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раман Салаўёў атрымаў прыз "Лепшая акцёрская работа ў спектаклі театра драмы" - за роль Сашы ў пастаноўцы паводле аднайменнай аповесці расійскага пісьменніка...
|
|