Тэлеканал "БелМузТВ" перайшоў на беларускую мову
08.12.2014 19:58
—
Новости Культуры
|
Ад снежня ў эфіры “БелМузТВ” з’явілася новая праграма “Pra-Навіны”. Кожны выпуск уключае ў сябе тры блокі: сусветныя навіны, навіны артыстаў з постсавецкай прасторы і беларускі блок, якому будзе нададзеная асаблівая ўвага.
Мяркуецца, што таксама будуць інтэрв’ю з рознымі артыстамі, як вядомымі, так і пачаткоўцамі, як з эстраднікамі, так і з прадстаўнікамі незалежнай сцэны і андэграўнду. Уся праграма цалкам выходзіць на беларускай мове. Вядучыя не толькі расказваюць пра прыезд таго ці іншага музыкі ў сталіцу, але і вучаць яго беларускім словам. Напрыклад, у нядаўняй перадачы расійская спявачка Паліна Гагарына вывучыла слова “дзякуй”. Тварам праграмы стане Сяргей Міхалевіч з Гомеля. У начных клубах яго ведаюць як МС Карлсана, ён вядзе свецкія вечарыны, канцэрты, вяселлі, карпаратывы, адзначыўся як гулец “Клуба вясёлых і знаходлівых”. Тройчы прызнаваўся найлепшым вядоўцам года на прэміі “Nignt Gomel”, атрымаў прэмію “Найлепшы канцэртны вядоўца” ад Гомельскага аблвыканкама.
Беларуская мова паступова вяртаецца ў мясцовы музычны тэлеэфір. З гэтага сезона на тэлеканале АНТ па-беларуску таксама выходзіць праграма “Легенды. Live”.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тварам праграмы стане Сяргей Міхалевіч з Гомеля. У начных клубах яго ведаюць як МС Карлсана.
|
|