Культура пачынаецца з цябе: Аляксандра Герасіменя пра мову. 21.by

Культура пачынаецца з цябе: Аляксандра Герасіменя пра мову

16.12.2014 14:40 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Людзі прыслухоўваюцца да меркавання "зорак". Асабліва калі такія людзі заслужылі славу сваёй упартасцю, сілай волі і стараннасцю. Падаецца, што павінны прыслухацца і да годнай беларусачкі Аляксандры Герасімені, якая імкнецца сваім прыкладам і мэтанакіраванасцю папулярызаваць спорт і родную мову.

Аляксандра Герасіменя ўзяла ўдзел у здымках аднаго з серыі ролікаў сацыяльнай рэкламы "Культура пачынаецца з цябе", якія закліканы нагадаць беларусам, што культура – паняцце не толькі шырокае, але надзённае, і яе ўзровень залежыць у першую чаргу не ад таго, ці выдзяляюцца з бюджэту грошы, не ад культурных дзеячаў, а ад нас саміх, ад нашых паводзінаў і думак. І ў гэтым кароткім інтэрв'ю спартсменка адзначае, чаму для яе думаць пра культуры мовы – важна.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.


Аляксандра – двухразовы срэбраны прызёр па плаванні Алімпійскіх гульняў у Лондане-2012, чэмпіёнка Еўропы і свету. Але таксама яна – стваральніца нацыянальнага спартыўнага фестывалю "Мова Cup", арганізатар шматлікіх масавых забегаў і плавальнага турніру для дзяцей "Залатая рыбка".

Відэаролік аўтары праекта абяцаюць паказаць на наступным тыдні.

Праект "Культура пачынаецца з цябе" – ініцыятыва беларускіх студэнтаў, якія аб'ядналіся ў некамерцыйную арганізацыю "Майстэрня
сацыяльнага кiно". Мэта праекта – звярнуць увагу беларусаў на адносіны з культурай у прынцыпе і паказаць, якімі маглі б быць у нас адносіны з беларускіай мовай, экалогіяй, культурай выхавання.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандра Герасіменя прыняла ўдзел у здымках аднаго з серыі ролікаў сацыяльнай рэкламы "Культура пачынаецца з цябе", якія закліканы нагадаць беларусам, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика