Гурт Trubetskoy упершыю выспупіць у Минску на фестывалі «Даём рады»
22.01.2015 10:48
—
Новости Культуры
| 21.by
Источник материала: 21.by У пятніцу 13 лютага ў мінскім клубе Re:Public Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі і ўзнагародзіць лепшых музыкаў 2014 года. На трэцяй цырымоніі ўручэння музычнай прэміі "Даём рады" сыграюць Trubetskoy, Akute, Разбітае сэрца пацана, Мутнаевока і Haina. Намінанты прэміі будуць абвешчаныя пазней. Але абяцаем даць рады ў класічных намінацыях: “Гурт”, “Альбом”, “Дэбют”, “Сольны выканаўца” і іншых. Да таго ж, мы вызначым, хто з музыкаў у гэтым годзе паўтарыў лётны подзвіг Аляксандра Памідорава, і які з гуртоў не патоне, нават сутыкнуўшыся з айсбергам, і па вялікім сакрэце раскажам, што ж адбывалася на беларускім бэкстэйджы цягам 2014-га года, а таксама мы рыхтуем сюрпрызы для наведвальнікаў імпрэзы. Кошт квіткоў: Першыя 50 — 170 000 рублёў Наступныя 200 — 210 000 рублёў Першыя 50 за столікі — 270 000 рублёў Далей у залежнасці ад сітуацыі ў краіне кошт можа або застацца на такім самым узроўні, або крыху павысіцца па незалежных ад арганізатараў прычынах. Набыць квіткі можна на кропках продажу: - ГЦ "Рыга", пав. 18 (час працы: 10.00-20.00, без выхадных) - у клубе Re:public - у падземным пераходзе на ст. м. Якуба Коласа - паб-клуб “Графіці” Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятніцу 13 лютага ў мінскім клубе Re:Public Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі і ўзнагародзіць лепшых музыкаў 2014 года. На трэцяй цырымоніі ўручэння музычнай прэміі "Даём рады" сыграюць Trubetskoy, Akute, Разбітае сэрца пацана, Мутнаевока і Haina.
|
|