"Арт-каляндар 2015". Беларускі архітэктар у Пецярбургу, які прыдамаў бел-чырвона-белы сцяг
25.03.2015 10:28
—
Новости Культуры
|
25 сакавіка 1918 года 3-й Устаўной граматай была аб'яўленая БНР, сімвалам якой быў бел-чырвона-белы сцяг.
Да 1917 года да ўзнікнення сваёй дзяржаўнасці ў беларусаў быў знак – белая Пагоня на чырвоным фоне. Аднак яшчэ не было эталона сцяга. "Падчас лютаўскай рэвалюцыi беларусы карысталіся чыста белым сцягам, на якiм змяшчалi лозунгi", – кажа мастацтвазнаўца, культуролаг і гісторык архітэктуры Сяргей Харэўскі. Каб займець свой сцяг, беларускiя арганiзацыi Пецярбурга звярнулiся да маладога архiтэктара, выпускнiка Пецярбурскага горнага iнстытута, Клаўдзiя Дуж-Душэўскага. Ён сам узгадвае ў 1934 годзе: "Цiкава адзначыць, што беларусы ўважалi сваiм дзяржаўным сцягам той, што i лiтоўцы, гэта значыць белую Пагоню на чырвоным полi, але нацыянальнага сцяга не было. Мне давялося зрабiць некалькi праектаў нацыянальнага сцяга, i адзiн з iх быў прыняты, менавiта: бела-чырвона-белы. Ад таго часу гэты сцяг i лiчыцца за беларускi".
Паводле запiсаных у 1968 годзе Адамам Мальдзiсам успамiнаў Язэпа Дылы, на Ўсебеларускiм з'ездзе выкарыстоўваўся чырвона-бела-блакiтны сцяг. Упершыню сцяг быў узняты ўвесну 1917 года на будынку Беларускага таварыства дапамогi пацярпелым ад вайны ў Пецярбургу, супрацоўнікам якога быў сам Дуж-Душэўскі. У снежнi гэтага ж года ў Мінску падчас Усебеларускага з'езду бел-чырвона-белы сцяг ужо быў прызнаны нацыянальным сімвалам Беларусi. 19 лютага 1918 года ў дзень уцёкаў бальшавікоў сцяг узнялі на будынку былога губернатарскага палацу, які потым хутка знялі нямецкія вайскоўцы. Ужо праз год, кажа Харэўскі, сцяг стаў успрымацца беларусамі як нешта натуральнае, і беларусы згубiлi дату яго нараджэння і забылiся на аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упершыню сцяг быў узняты ўвесну 1917 года на будынку Беларускага таварыства дапамогi пацярпелым ад вайны ў Пецярбургу, супрацоўнікам якога быў сам Дуж-Душэўскі.
|
|