Свет Наталлі: ў прасторы ЦЭХ адкрылася фотовыстава сляпой ад нараджэння дзяўчыны. 21.by

Свет Наталлі: ў прасторы ЦЭХ адкрылася фотовыстава сляпой ад нараджэння дзяўчыны

15.04.2015 18:26 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кастрычніцкая вуліца зноў ажывае. Тут пасля пераезду адчынілася крэатыўная прастора ЦЭХ. Да адкрыцця падрыхтавалі ўнікальную фотавыставу "Твар, які займае кветку". Адзін з аўтараў – невідушчая ад нараджэння Наталля Кавалевіч, якая пазнае свет праз камеру мабільнага тэлефона, другі аўтар – фатограф Настасся Храловіч, якая дакументавала жыццё Наталлі на працягу амаль года.




Крэатыўная прастора ЦЭХ адкрылася па новым адресе – на вуліцы Кастрычніцкай, 16, над барам "Хуліган". Новае месца – новыя ідэі і пракеты. Так, дырэктар прасторы Юлія Дарашкевіч запрасіла на пасаду арт-дырэктара Андрэя Ленкевіча, які на працягу некалькіх год ладзіў у Мінску разнастайныя фатаграфічныя праекты.

Для адкрыцця арганізатары рыхтавалі адну выставу, але, як паведаміў Ленкевіч, пасля паўтара месяца перамоваў ім адмовілі. Але гэта не сапсавала настрой каманды: праз шэсць дзён, дзякуючы працы дзесяці чалавек, 14 красавіка адкрылася выстава "Твар, які займае кветку". На выставе прадстаўленыя фатаграфіі невідушчай Наталлі Кавалевіч і фатографа Настассі Храловіч.

Па першай адукацыі Наталля – настаўнік сусветнай мастацкай культуры. Зараз  атрымлівае другую вышэйшую адукацыю на юрыдычным факультэце БДУ ў Мінску. Сама яна з Берасця. Маці яе не пускала, але тая падманула яе, здала іспыты і паступіла.

Наталля не бачыць ад нараджэння, яна не ведае, як выглядае вось гэты свет, але асноўную канцэпцыю выставы прыдумала менавіта яна.

"Яна прапаноўвала ідэі, яд якіх мы былі проста ў шоку: гукі, пахі, зоны, – адзначае Андрэй Лянкевіч– Наста Храловіч вучылася на курсе мультымедыя яшчэ ў старым будынку ЦЭХа і рабіла праект пра Наталлю. Так мы з ёй пазнаёміліся. У момант, калі стала вядома, што Наталля фатаграфуе на тэлефон, а тэлефон голасам расказвае ёй пра свет, у мяне быў культурны шок. І стала зразумела, что трэба рабіць гэта часткай выставы. Гэта такі працяг традыцый: Наста, якая вучылася ў нас, Наталля – як такое скрыжаванне таго, чым займаецца ЦЭХ – не толькі мастацтва, але і сацыяльныя рэчы. Гэта ў першую чаргу людзі, а пасля – мастацтва. Таму гэта такі важны фармат".



Арт-дырэктар прасторы ЦЭХ Андрэй Лянкевіч (злева) і Наталля Кавалевіч (у цэнтры) падчас адкрыцця выставы. "Наталля – гэта фантастычны чалавек па энергетыцы, пазітыву і актыўнасці", – кажа Лянкевіч.




Фатограф Настасся Храловіч: "Я падумала, што класна было б паздымаць Наташу, зрабіць з ёй гісторыю, якая магла бы быць дзе-небудзь надрукаваная. Гэта магло б ёй дапамагчы. Невідушчым вельмі цяжка ўладкоўвацца на добрую працу, бо іншыя лічаць, что такія людзі нічога не могуць. Па выставе бачна, што Наташа вельмі сацыяльны чалавек, яна робіць усё тое ж, што і мы, але нічога не бачыць".




На адкрыцці выставы Наталля сама правяла экскурсію па выставе. Выстава ўмоўна падзелена на тры зоны: гэта можна ўбачыць па колеры лямпаў: грамадская зона, прамежкавая – паміж домам і шырокай вулічнай прасторай, і жылая зона. Для кожнай зоны характэрны свае фатаграфіі, гукі і пахі.







Уздоўж сцен – адмысловыя лініі-акцэнты, якія накіроўваюць гледачоў. "Гэта тое, што суправаджае невідушчага чалавека па жыцці, нейкія арыенціры", – кажа Наталля. Разрыў лініі азначае, што ў гэтым месцы на сцяне – фатаграфія.




Справа ад фотаздымкаў – іх апісанні, зробленыя шрыфтам Брайля самой Наталляй. Акрамя таго, ёсць гукавое апісанне фатаграфіі – тое, што робіць мабільны тэлефон.




Наталля пазнае свет праз камеру мабільнага тэлефона. Яна эксперыментуе: гэта і фотаздымкі людзей, выходзячых з аўтобуса, і пакой. Па словах Андрэя Лянкевіча, некаторыя здымкі зроблены дасканальна па правілах залатога сячэння.




Частка экспазіцыі з пахам. Тут можна да ўсяго дакрануцца, усё панюхаць. Для выставы Наталля нават прывезла свой фікус.




"Лицо, которое закрывает цветок" – менавіта такое апісанне зрабіла праграма да аднаго са здымкаў (другое фота справа), але яно не апісвае на самой справе таго, што бачна на фатаграфіі. Фотаздымак з тэлефона загружаецца на сервер, і пасля Наталля чуе, што трапіла ў кадр, але пераклад з ангельскай мовы не заўжды карэктны. Большасць здымкаў з экспазіцыі былі зроблены яшчэ без праграмы для агучвання.







Пра блакітны закуток Наталля расказвае: "Мая асабістая прастора – нібы мой пакой, мая кухня. Тут можна пачуць характэрныя хатнія гукі, таксама тут ёсць рэчы, якія можна крануць". У невялікіх мешэчках тое, шт можна сустрэць на звычайнай кухні, у шклянках – што можна панюхаць.




"Я хацела данесці тое, што невідушчы чалавек жыве, можа жыць поўна і адкрыта. І не так усё страшна на самой справе, ёсць да чаго імкнуцца, не трэба замыкацца ў сабе", – кажа Наталля пасля экскурсіі.



 
Фатограф Настасся Храловіч (на відэа) падчас эксперымента, ў якім Наталля вучыла яе арыентавацца на вуліцы з завязанымі вачыма і кіёчкам.
Выстава "Твар, які займае кветку" – сваеасаблівае пагружэнне ў свет невідушчага чалавека. Падчас работы выставы, да 15 траўня, арганізатары абяцаюць правесці некалькі экскурсій з завязынымі вачыма і кіем, а таксама майстар-класы для дзетак і лекцыю па мастацтву ад Наталлі Кавалевіч.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крэатыўная прастора ЦЭХ адкрылася з унікальнай фотавыставай па новым адресе - на вуліцы Кастрычніцкай, 16
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика