"Мова TUT" запрашае разам прайсціся квэстам "Першы крок да Незалежнасці". Далучайцеся!. 21.by

"Мова TUT" запрашае разам прайсціся квэстам "Першы крок да Незалежнасці". Далучайцеся!

06.10.2015 12:32 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Клуб аматараў беларускамоўнай камунікацыі «Мова TUT» і каманда праекта «Шукай BY» запрашаюць сваіх сяброў, а таксама ахвотных правесці перадвыбарчую суботу разам і пагуляцца ў гарадскі квэст «Першы крок да Незалежнасці». Ён пабудаваны на загадках з гісторыі Беларускай народнай Рэспублікі, разгадкі да якіх трэба будзе адшукаць у самым цэнтры Мінска.

Старт гарадской гульні аб 11.00. Удзел для заяўнікаў праз «Мова TUT» — бясплатны. Каб далучыцца да гульні, трэба даслаць заяўку на адрас mova@tutby.com з пазнакай у тэме ліста «Квэст». Заяўкі прымаюцца да 9.00 пятніцы, 9 кастрычніка.

Ужо да абеда пятніцы заяўнікі атрымаюць зваротным лістом падрабязнасці, у тым ліку інфармацыю пра месца сустрэчы. Прыкладная працягласць гарадской гульні — дзве гадзіны з фінішам у кавярні «Містраль».

Наступная сустрэча ў традыцыйным клубным месцы — Галерэі TUT.BY — адбудзецца 13 кастрычніка (пачатак а 19-й, уваход вольны). Яна будзе прысвечаная двум юбілеям — 110-годдзю Пятруся Броўкі і 250-годдзю Міхаіла Клеафаса Агінскага. Сачыце за анонсамі і далучайцеся!

Клуб «Мова TUT» у сацыяльных сетках Facebook і Вконтакте.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старт гарадской гульні аб 11.00. Удзел для заяўнікаў праз "Мова TUT" - бясплатны. Каб далучыцца да гульні, трэба даслаць заяўку на адрас mova@tutby.com з пазнакай у тэме ліста...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика