Апошняя воля Дзядзькі Рыгора, ці Як магутны валун "прыляцеў" верталётам МНС на магілу паэта
17.11.2015 09:10
—
Новости Культуры
|
Чорны валун, які важыць каля 2,5 тоны, у панядзелак, 16 лістапада агульнымі намаганнямі вушацкіх уладаў, авіяцыі МНС і грамадскіх актывістаў Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.
«Калі б не добрая воля ўсіх удзельнікаў, не гатоўнасць бескаштоўна зрабіць гэтую важную справу, мы б і сёння маглі не зрабіць гэтай важнай справы», — кажа малады сябра сям'і паэта Глеб Лабадзенка. Яшчэ ў 1995 годзе ў вершы «Прашэнне» Барадулін напісаў пра тое, каб на яго магіле заміж любых дарагіх ці не надта помнікаў быў усталяваны валун. Пра тое жаданне ён зноў згадаў у інтэрв'ю журналісту Сяргею Шапрану ў 2011 годзе, і калі ў 2014-м дзядзька Рыгор пайшоў у лепшы свет, стала зразумела, што апошнюю волю трэба выканаць. У ліпені 2015-га ў вёсцы Кублічы, дзе ў мясцовай школе навучаўся сябра Барадуліна Васіль Быкаў, знайшоўся валун, які пасаваў паводле ўсіх уяўленняў. І пачалася супольная праца: выканкам дапамог у яго транспарціроўцы, у Вушачах выдзялілі пляцоўку і ўсе ўмовы для працы скульптара Ігара Засімовіча. Жонка Валянціна разам з блізкімі мужа вырашылі, што на тым камяні мусіць быць Еўфрасіннеўскі крыж, бо сам Барадулін падкрэсліваў сваё паходжанне з Полаччыны. «У выніку помнік атрымаўся вельмі антрапамарфічным, бо крыж, нібы чалавек, абдымае валун», — кажа Глеб Лабадзенка. А далей падключыліся мясцовыя жыхары, якія выстраіўшыся ў ланцуг ад ускрайку могілак да сярэдзіны, дзе і быў пахаваны Барадулін, перадаючы з рук у рукі, нібы мурашы, за дзень «прынеслі» 800 вёдзер цэмента, якія і склалі падмурак для помніка. Было зразумела, што як не проста было зрабіць падмурак, яшчэ складаней будзе даставіць сам помнік-валун. І без дапамогі авіяцыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях нічога б не атрымалася. Старшыня Вушацкага выканкама Віктар Родзіч, а таксама Саюз пісьменнікаў Беларусі накіравалі ліст на імя міністра МНС Уладзіміра Вашчанкі, які даручыў кіраўніку авіяцыі Алегу Якаўлеву дапамагчы ў вялікай справе. Яшчэ на мінулым тыдні супрацоўнікі МНС былі ва Ўшачах, абвязалі валун, і ўвесь гэты час чакалі лётнага надвор’я. І пры вылеце з Мінска яно было больш спрыяльным, чым на месцы. Праз тое валун праляцеў да месца каля 500 метраў, памочнік пілота, фактычна высунуўшыся з кабіны, кіраваў спускам помніка на зямлю. «Гэта вялікае шчасце, што ўсе гэтыя людзі, якія спрычыніліся, разумелі важнасць справы, якую мы робім разам. Рабілі ўсё вельмі сумленна і шчыра, і ніхто не ўзяў грошай, бо іначай усталяванне адклалася б яшчэ на год ці болей. Я шчыра ўдзячны ўсім», — кажа Глеб Лабадзенка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У верталёце быў і аператар TUT.BY-ТВ, які зафіксаваў увесь працэс на відэа.
|
|