Финальный вечер "Фэста аднаго верша" пройдет в галерее TUT.BY
14.01.2016 12:14
—
Новости Культуры
|
15 января уже в седьмой раз пройдет финальный вечер В ноябре 2007 года поэт Георгий Бартош придумал, как из банального поэтического новогоднего вечера сделать шоу с многомесячной интригой. Фестиваль новогоднего (рождественского, зимнего) стихотворения прижился и стал регулярным. В этом году в Фэсте приняло участие 98 поэтов из 4 стран, пишущих на белорусском, русском и украинском языках. Всего за семь лет в конкурс было подано 429 стихотворений, из них в финал вышло 198. В жюри — Наталля Капа, Дмитрий Строцев, Андрей Хаданович, Людмила Рублевская, Виктор Шнип, Виктор Жибуль. В этом году впервые эту роль на себя возьмут Сергей Сыс и Вольга Гронская. Кроме того, поскольку у нас много украинских участников (15 из 98), в этом году в жюри приглашен украинский поэт и издатель Юрий Завадский. Катя Зыкова В Рождество-2 (стихотворение — призёр Фэста-2008) зима это где-то между молитвами лыжного магазина о сне ге и дворника о бесснежии. между когда ты зиму не хочешь и когда уже с не й. зима это когда серебристая рыба взойдет на синем и станет со-всем-просто и ты вдруг проснешься от ощущения у которого нет имени (как у места между верхней губой и носом) Сяргей Сыс Зімовым шляхам (стихотворение — победитель Фэста-2009) Над стрэхамі хат завіруха гудзе, Ні пеўня, ні брэху нячутна нідзе, Ваколіцы цемра хавае. Трашчаць у мароза на гострых зубах Бярвёны прамерзлыя ў стылых зрубах Ды сьнег пад падэшвай сьпявае. А вокны з карункавым матавым шклом Так дражняць, так вабяць вячорным сьвятлом, Нібыта зайсьці запрашаюць. Па хатах плыве п’янкі водар куцьці, Такі, што карціць проста ўзяць ды зайсьці, І ногі свой бег прыпыняюць… Знаёмая змалку дарога дамоў Наўскос перасыпана пылам сьнягоў, І я, разам з Гердай і Каем, Занесеным шляхам пакрочу далей, Туды, дзе ў няіснасьці белых завей Мяне мой прытулак чакае. Вольга Гронская (стихотворение — победитель Фэста-2011) *** Нечакана, як грошы ў кішэні, закончыўся снежань. Ды табе ўжо не тры — болей у адзінаццаць разоў. Ты даўно не складаеш лістоў Дзеду М. з Белавежы, не шукаеш на Млечным шляху чарадзейны вазок з падарункамі. Сёння табе, недарэчна-дарослай, падаюцца такой ахінеяй паштовак радкі. І чарговыя лічбы, чарговыя зімы ды вёсны матылькамі знікаюць, ледзь толькі крануцца рукі. А на вуліцы гучна спяваюць калядныя песні… Ты адсунеш фіранкі ды пасму адкінеш з вачэй. І згадаецца раптам нябесны распяты равеснік, што народжаны быў у адну з гэткіх зорных начэй. Пралятаючы міма, сарваныя ветрам з галінак, усміхнуцца сняжынкі сваёй папяровай сястры. Ты стаіш ля акна — не Марыя і не Магдаліна, толькі цень, гераіня раманаў Саган і Гары. А хацела ж насустрач завеі, бязглуздых учынкаў і штолета варыць з дзьмухаўцоў залатое віно… Чуеш: просіць цябе з чорна-белага фота дзяўчынка ў навагоднюю казку сваё разнасцежыць акно. Марыя Мартысевіч Хлеб сьвятога Антонія (стихотворение — победитель Фэста-2014) Што ж ты адразу на станцыю — вось, глядзі: коміны тут абвівае вінаград Гаўдзі, жабка на браме, на флюгеры — тоўсты дзік хрумкае мёрзлымі яблыкамі цыклёна. Пальмы на кожным падворку — такое дзі- ва: з плястыкавых бутэлек паўстае Барсэлёна. Камусьці жыццё тут — спрэс нянавісьць і страх, хтосьці ж збірае ў скрыні бітую ках- лю, і распіханыя па закутах сьнежнай адрыны каўчэгі бітае кахлі. Ліштвы вярандаў - такое Тбілісі, што вах — Нібы прывет ад Гагі, Дато і Кахі. Калі ж напаўзае цень з навакольных лясоў, Навяваючы сон галасамі балотных соў, Падуяй падаецца — даруй, Тбілісо, — вёска — чаго не прымроіш зімой у сутоньні. Пахі выразьней ветрыш у шэрым сьвятле: картэзіянцы зноў выпякаюць хлеб. Дзякую вам за бохан на хісткім стале Госпад мой — сейбіт і пекар — сьвяты Антоні.
А уже сегодня, 14 января, в Галерее TUT.BY состоится очередное собрание клуба GRAPHO. В этот раз — необычное, с гостями — московским поэтическим содружеством «КуФёГа», или «Коньковская школа» (Михаил Кукин, Игорь Фёдоров, Константин Гадаев). И с просмотром короткометражного документального фильма Константина Гадаева «Отсутствие меня» — об одном из самых значительных андеграундных поэтов России, а впоследствии — поэте русского зарубежья Льве Лосеве. Начало — в 19.00. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 января уже в седьмой раз пройдет финальный вечер "Фэста аднаго верша". А уже сегодня в Галерее TUT.BY состоится очередное собрание клуба GRAPHO.
|
|