Сталічны герб: мінуўшчына і сучаснасць. Адкрытая лекцыя ў Галерэі TUT.BY
16.02.2016 18:20
—
Новости Культуры
|
Што такое пячатка і герб горада? Калі ўзнікае патрэба ў іх? Калі наш Мінск атрымаў гэтыя сімвалы і якая прырода іхняга ўзнікнення, як жыве і выкарыстоўваецца галоўны сімвал горада сёння? 18 лютага адмыслоўцы «Клуба гісторыі Мінска» раскажуць, як змяняўся герб сталіцы з цягам часу і як ён выкарыстоўваецца сёння ў віртуальнай і візуальнай прасторах горада. На галоўныя пытанні пра сімвал горада дапаможа адказаць вядомы гісторык і геральдыст Анатоль Кірылавіч Цітоў. Арганізатарамі сустрэчы выступаюць МГА «Гісторыка», Клуб «Мова TUT» і Галерэя TUT.BY. Як сведчаць старадаўнія дакументы, у 1591 годзе Мінск атрымаў герб. Гэтая дата — сапраўдны прадмет гонару мінчан, бо па канонах геральдыкі лічыцца: «Чым больш старажытны герб, тым болей павагі да яго ўладальніка». Гарадскі герб адлюстроўваўся, перш-наперш, на пячатцы органа гарадскога самакіравання — магістрата, гарадскіх харугвах і г. д. З 1591 г. на пячатцы з’яўляецца выява «панны Марыі» і надпіс «sigillum civitatis minscunsis» — «пячатка горада Мінска». На сустрэчы Клуба гісторыі Мінска паспрабуем разам адказаць на пытанні, чаму паўнавартасны герб фіксуецца на афіцыйных дакументах толькі праз стагоддзе ад моманту атрымання Магдэбургскага права, а таксама як змяняліся рысы і стылістыка гербу, чым адрозніваецца сучасны герб Мінска ад таго, які размешчаны над парталам касцёла Святых Сымона і Алены, як жыве наш гарадскі сімвал сёння. Запрашаем ахвочых, а 19-й у чацвер, 18 лютага, у Галерэю TUT.BY (ст.м.Міхалова, праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх). Уваход вольны! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 лютага адмыслоўцы "Клуба гісторыі Мінска" раскажуць, як змяняўся герб сталіцы з цягам часу і як ён выкарыстоўваецца сёння ў віртуальнай і візуальнай прасторах... |
|