Унікальны экспанат з фрагментамі слуцкіх паясоў выставіў музей гісторыі Магілёва
08.12.2016 12:45
—
Новости Культуры
|
Унікальны набытак музея гісторыі Магілёва з’явіўся ў экспазіцыі ўстановы. Літургічнае покрыва, упрыгожанае фрагментамі слуцкіх паясоў канца 18 — пачатку 19 стагоддзяў, можна будзе ўбачыць пакуль што толькі на працягу месяца — да праваслаўнага Раства, 7 студзеня. У наступны раз аналойнік плануюць дэманстраваць наведнікам Ратушы бліжэй да Дня горада. Справа ў тым, што тканы экспанат вельмі патрабавальны знешніх умоў. Увогуле яго можна будзе ўбачыць у Ратушы толькі 2−3 месяцы на год. Слуцкія паясы, якія былі выкарыстаныя для аздаблення покрыва, былі зробленыя ў Слуцку ў канцы 18 — пачатку 19 стст. Гэта былі чатырохбаковыя кунтушовыя паясы з кірылічнай меткай у вуглах аднаго з канцоў «СЛУЦКЕ». Аналагічны пояс знаходзіцца ў фондах Нацыянальнага музея ў Варшаве. Дакладна вядома, што першапачаткова паясы былі выкарыстаныя для ўпрыгожвання фелоні - рызы святара. Аднак з часам яе перарабілі ў покрыва на аналой — падстаўку для кніг і абразоў. Набыць каштоўны экспанат музею гісторыі Магілёва дапамаглі Андрэй Радкоў і Раман Крыцук. Аналойнік з фрагментамі слуцкіх паясоў упершыню прэзентавалі на свяце Дзень гарніста, 1 кастрычніка. З таго часу былі завершаныя ўсе неабходныя фармальнасці па аплаце і дакументальным афармленні набытка. Была атрымана таксама экспертная ацэнка і праведзены неабходныя рэстаўрацыйныя работы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аналойнік можна будзе ўбачыць толькі 2-3 месяцы ў годзе. |
|