Змагацца за кожнага чалавека. 21.by

Змагацца за кожнага чалавека

05.12.2017 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адбылося мерапрыемства, якое традыцыйна ладзіцца з мэтай сацыяльна-псіхалагічнай і маральна-духоўнай рэабілітацыі асоб, што вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі. У круглым стале “Знайсці свой шлях” прынялі ўдзел прадстаўнікі зацікаўленых структур. На сустрэчу з імі спецыялісты ТЦСАН сумесна з супрацоўнікамі РАУС запрасілі каля трыццаці жыхароў раёна, якія нядаўна атрымалі даведкі аб вызваленні. Амаль кожнаму з іх патрабуецца дапамога ў наладжванні чалавечых адносін са сваякамі, працоўнымі калектывамі, пры афармленні дакументаў, а таксама матэрыяльная падтрымка.

Не так проста сёння пачынаць з нуля – у большасці людзей, якія сабраліся ў актавай зале РАУС, няма спецыяльнасцей, многія маюць праблемы з жыллём, са здароўем, у тым ліку з прычыны злоўжывання спіртнымі напіткамі. Як адзначыла загадчык аддзялення ТЦСАН Алена Аляксееўна Рай, нават у самай адчайнай сітуацыі любы грамадзянін нашай краіны мае права звярнуцца ў належныя інстанцыі за дапамогай і атрымаць яе.

У першую чаргу дадзены кантынгент сутыкаецца з прадстаўнікамі праваахоўных органаў, у полі зроку якіх знаходзіцца пэўны час. Аб патрабаваннях да тых, хто нядаўна выйшаў на волю, іх правах і абавязках расказаў начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі Аляксандр Яўгеньевіч Бараноўскі. Інспектар па грамадзянстве і міграцыі Таццяна Генадзеўна Цаюн засяродзіла ўвагу на неабходнасці для кожнага грамадзяніна мець пашпарт. Яна ж растлумачыла алгарытм дзеянняў у выпадку, калі гэты дакумент страчаны. Урач-фтызіятр Валерый Мікалаевіч Гаўрылаў паспрабаваў “дастукацца” да прысутных у сэнсе зберажэння здароўя. Гутарка ішла пра шкодныя звычкі – п’янства, курэнне, якія правакуюць хваробы, у тым ліку туберкулёз. Былі агучаны парады, што абавязкова дапамогуць тым, хто збіраецца не проста існаваць, а па-сапраўднаму наладзіць жыццё.

Цікавым было і выступленне А. В. Жданюк. Прафесійны псіхолаг прапанавала ўдзельнікам сустрэчы паспрабаваць уявіць свой шлях у выглядзе фільма і суаднесці яго з пэўным жанрам – меладрамай, драмай, баевіком, фільмам жахаў… Алена Віктараўна пастаралася падбадзёрыць людзей, што дапусцілі пэўныя памылкі, і параіла не саромецца звяртацца за кансультацыяй, у тым ліку па тэлефоне даверу. Па-дзелавому лаканічным было выступленне галоўнага спецыяліста ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама С. Л. Ракавец. Яна агучыла вакансіі, на якія ўжо сёння можна прэтэндаваць. Святлана Леанідаўна падкрэсліла: “Работа ёсць, неабходна толькі жаданне яе выконваць”.

Арганізатары круглага стала па традыцыі запрасілі і благачыннага Валожынскай акругі айца Дзмітрыя Агіевіча. Святар звярнуўся да мужчын і жанчын з невялікай пропаведдзю. Гутарка ішла аб неабходнасці разумна скарыстаць свой чалавечы патэнцыял.

У гэты ж дзень для жыхароў раёна, якія нядаўна вярнуліся з месцаў, дзе адбывалі пакаранне, праводзілася акцыя “Дарогай дабра”. У салоне “Міласэрнасць” кожны з удзельнікаў мерапрыемства мог атрымаць неабходныя рэчы.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбылося мерапрыемства, якое традыцыйна ладзіцца з мэтай сацыяльна-псіхалагічнай і маральна-духоўнай рэабілітацыі асоб, што вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика