Раённае свята мастацтва “Фальварак мінулага” адбылося ў Мерчыцах. Фотарэпартаж
16.07.2018
—
Новости Культуры
|
>
Гасцінная палеская зямля, шчодрая і багатая на таленты, зноў сабрала музыкаў і майстроў, захавальнікаў народных традыцый спадчыны. Цэлы дзень на адкрытай пляцоўцы Цэнтра традыцыйнай культуры і побыту “Спадчына Палесся” выступалі вядомыя калектывы і выканаўцы Піншчыны. Яны аддавалі павагу матчынай песні, роднаму слову, а таксама знаёмілі з гледачоў з унікальнымі традыцыямі і звычаямі сваіх мясцін. З нагоды свята адбылося шмат цікавых конкурсаў. Так, лепшыя скарбы музычнага мастацтва былі прадстаўлены на конкурсе “Роднай зямлі шматгалоссе”. Гучалі прыпеўкі, беларускія найгрышы, пазаабрадавыя песні, кружылі ў карагодзе народныя танцы. З захапленнем гледачы сачылі за конкурсам па рэканструкцыі нацыянальнага касцюма і рушніка “Гісторыя ў палатне”. На сцэну выходзілі дзяўчаты ў старадаўніх касцюмах, многія з якіх былі перададзены ім у спадчыну ад прабабуль і бабуль. Адной з самых відовішчных падзей стаў конкурс абрадаў і традыцый “Спадчына”, на якім этнаграфічныя і фальклорныя калектывы раёна паказалі вясновыя і летнія абрады. Шмат вырабаў на конкурс “Палескі сувенір” прывезлі рамеснікі і майстры дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Вясельныя і сямейныя здымкі былі сабраныя на выставе “Старая фатаграфія”. Можна было таксама паспытаць смачныя традыцыйныя стравы беларускай кухні, якія прыгатавалі руплівыя гаспадыні. Падрабязнасці чытайце ў выпуску «Палескай праўды» за 18 ліпеня. Фотарэпартаж Наталлі Мілеўскай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Гасцінная палеская зямля, шчодрая і багатая на таленты, зноў сабрала музыкаў і майстроў, захавальнікаў народных традыцый спадчыны. Цэлы дзень на адкрытай...
|
|