Творчая вечарына з нагоды Дня беларускага пісьменства прайшла ў райбібліятэцы. 21.by

Творчая вечарына з нагоды Дня беларускага пісьменства прайшла ў райбібліятэцы

04.09.2018 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Творчую вечарыну з нагоды Дня беларускага пісьменства правялі для вучняў гімназіі горада работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі.

DSCN0084

З вуснаў вядучых у каторы раз прагучалі імёны знакамітых літаратараў, вядомых пісьменнікаў, першых асветнікаў і друкароў Беларусі, аматараў нацыянальнай культуры і роднага матчынага слова. Слова, якое ўвасабляе сабой Сусвет, дабрабыт, шчаслівы лёс і само жыццё. Пацвердзіў праўдзівасць такой высновы айцец Васіль, які выступіў перад рабятамі з прамовай аб духоўным багацці, аб чалавечым веравызнанні, неабходнасці выконваць Боскія каноны і запаветы. Ён заклікаў любіць сваю Радзіму, мову і бацькоў. Пра каштоўнасць і каларыт беларускай гаворкі складаюць вершы і песні, а прадэманстравала гэты вусна-паэтычны скарб і раскрыла прыгажосць рыфмаванага радка мясцовая паэтэса Валянціна Пранкевіч, прачытаўшы некалькі ўласных твораў пра надзеі, каханне, хараство прыроды і свой любы чачэрскі край. Быць непісьменным непрыгожа, такім заклікам-сцвярджэннем завяршылася мінулая сустрэча.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Творчую вечарыну з нагоды Дня беларускага пісьменства правялі для вучняў гімназіі горада работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі. З вуснаў вядучых у каторы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика