Верхнядзвінскія культработнікі адзначылі прафесійнае свята ў абноўленых памяшканнях
23.10.2018
—
Новости Культуры
|
>
Сваё прафесійнае свята работнікі культуры адзначылі ў абноўленых памяшканнях. Мерапрыемствы, прыўрочаныя да гэтай даты, адбыліся ў Цэнтры культуры і народнай творчасці і ў раённай бібліятэцы. Сімвалічна, што новую сцэну адрамантаванага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці культработнікі “апрабавалі” на сваё свята. Традыцыйна яны ладзяць мерапрыемствы для іншых, адзначыць жа ўласную працу выпадае рэдка. Але ўвод у строй новых аб’ектаў культуры да абласных “Дажынак” дазволіў зрабіць гэта ў поўнай меры. Віншуючы калег з прафесійнай датай, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н.А. Масквічова нагадала, што бягучы год для культработнікаў быў асабліва насычаным і багатым на падзеі. Да традыцыйных мерапрыемстваў далучыліся шматлікія святы, сустрэчы і конкурсы, прысвечаныя Году малой радзімы, з’явіліся новыя культурныя брэнды раёна, праведзены яркія святкаванні дзён аграгарадкоў. А галоўнай маштабнай падзеяй, якой аддадзена многа сіл, стаў абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2018”. Адметны ён не толькі змястоўнымі сцэнарыямі і творчымі знаходкамі, але істотным умацаваннем базы устаноў культуры. Капітальна адрамантаваны будынкі і Цэнтра культуры, і раённай бібліятэкі, і дзіцячай школы мастацтваў. Безумоўна, новы выгляд аб’ектаў стымулюе напаўняць іх багатым зместам – развіваць творчы патэнцыял, знаходзіць новыя цікавыя формы работы, аказваць карысныя людзям паслугі, далучаць верхнядзвінцаў, і асабліва дзяцей і моладзь, да шматграннай творчасці. Атрад культработнікаў раёна здольны паспяхова выканаць гэтыя задачы і паказаць высокі ўзровень прафесійнага майстэрства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Сваё прафесійнае свята работнікі культуры адзначылі ў абноўленых памяшканнях. Мерапрыемствы, прыўрочаныя да гэтай даты, адбыліся ў Цэнтры культуры і народнай...
|
|