Песні – для працаўнікоў вёскі. 21.by

Песні – для працаўнікоў вёскі

06.08.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рубель

Канцэртную праграму для работнікаў жніва аграгарадка Рубель падрыхтавалі работнікі мясцовага дома культуры.
Як расказала мастацкі кіраўнік Валянціна Лемяза, канцэрт доўжыўся каля 40 хвілін. Тым, хто заняты на ўборцы ўраджаю, былі падораны хвіліны адпачынку. Выканаўцы спелі многа песень для працаўнікоў вёскі. Не абышлося без танцаў.
Публіка цёпла сустракала артыстаў, выказвала падзяку за пад-рыхтаваны канцэрт.
А ўдзельнікам, як самі яны падзяліліся, было радасна выступаць для работнікаў уборачнай гарачай пары.
***
Музычныя нумары былі падрыхтаваны і для работнікаў КСУП “Прыпяць-2009” у Плотніцы. Работнікі мясцовага ДК выехалі на збожжаток, каб прыўзняць настрой працаўнікам. І гэта ўдалося зрабіць. Гучалі песні, у час якіх прысутныя змаглі адпачыць. Каб з новымі сіламі ўзяцца за справу!
Святлана МАРОЗ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канцэртную праграму для работнікаў жніва аграгарадка Рубель падрыхтавалі работнікі мясцовага дома культуры. Як расказала мастацкі кіраўнік Валянціна Лемяза,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика