З нагоды Дня пажылых людзей прайшло  віншаванне доўгажыхароў Нясвіжчыны. 21.by

З нагоды Дня пажылых людзей прайшло  віншаванне доўгажыхароў Нясвіжчыны

11.10.2019 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Па добрай традыцыі з нагоды Дня пажылых людзей прайшло  віншаванне доўгажыхароў Нясвіжчыны, якім споўнілася 100 гадоў і больш. Начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Нясвіжскага райвыканкама Таццяна Толсцік і дырэктар Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Наталля Корсак наведалі пажылых жыхароў Нясвіжчыны, якія захоў-ваюць у сваёй памяці векавую гісторыю, і ўручылі ім падарункі.


У нашым раёне жывуць пяцёра чалавек, якія перасягнулі 100-гадовую мяжу. Гэта Ганна Бенедыктаўна Капчэўская, якая пражывае ў Пляшэвічах, Ганна Іванаўна Якжык з Пагарэльцаў, Соф’я Канстанцінаўна Кравец і Вікенцій Іванавіч Чарнюк з Нясвіжа, а самы старэйшы жыхар раёна, 111-гадовая Вольга Піліпаўна Плакса, жыве ў          в. Асмолава. Павіншаваць Вольгу Піліпаўну далучыліся галоўны спецыяліст  Ланскага сельскага Савета Святлана Еўтух і галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце, старшыня прафкама ААТ “Лань-Нясвіж” Галіна Салавей.

А ў Пагарэльцы павіншаваць Ганну Іванаўну Якжык прыехала выконваючая абавязкі старшыні Сноўскага сельвыканкама Яўгенія Радаман. Яўгенія Іванаўна пажадала доўгажыхарцы ўсяго самага лепшага і ў першую чаргу — здароўя, а таксама ўручыла падарунак ад мясцовага выканаўчага камітэта.

Неаніла ЛЮБАНЕЦ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па добрай традыцыі з нагоды Дня пажылых людзей прайшло  віншаванне доўгажыхароў Нясвіжчыны, якім споўнілася 100 гадоў і больш. Начальнік упраўлення
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика