“Дапамога людзям патрабуючым”: у Нясвіжскай Рымска-каталіцкай парафіі Божага Цела прайшла акцыя рэлігійнай місіі. 21.by

“Дапамога людзям патрабуючым”: у Нясвіжскай Рымска-каталіцкай парафіі Божага Цела прайшла акцыя рэлігійнай місіі

12.06.2020 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Гэтымі днямі ў Нясвіжскай Рымска-каталіцкай парафіі Божага Цела прайшла акцыя рэлігійнай місіі “Дабрачыннае таварыства Карытас” (ад лац. Caritas — міласэрнасць, ахвярная любоў) Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якая адбылася ў рамках праекта “Дапамога людзям патрабуючым”. Ён  здзяйсняецца з мэтай клопату аб такіх катэгорыях насельніцтва, як пенсіянеры, інваліды, шматдзетныя сем’і, бежанцы, беспрацоўныя.

У Нясвіжы і яго ваколіцах дапамогу ў выглядзе прадуктовых набораў, мыйных сродкаў і сродкаў індывідуальнай аховы — масак, пальчатак і антысептыкаў — атрымалі 40 чалавек незалежна ад рэлігійнай і канфесійнай прыналежнасці. Для гэтага дастаткова было папярэдне запісацца на атрыманне дапамогі ў касцёле Божага Цела і прад’явіць дакументы, якія пацвярджаюць асаблівы статус чалавека. Сярод нашых землякоў гэта былі пераважна пенсіянеры, інваліды і шматдзетныя бацькі.


Тыя, каму дазвалялі сілы, атрымалі скрынкі з карыснымі рэчамі самастойна ў касцёле, а тым, каму было складана туды дабрацца, іх даставілі дадому валанцёры — сёстры ордэна Хрыста Валадара Яніна і Галіна, што працуюць у Нясвіжскай парафіі.

Падобныя акцыі становяцца магчымымі дзякуючы спонсарскай дапамозе асобных людзей і цэлых арганізацый, якія не застаюцца раўнадушнымі да патрэб тых, хто знаходзіцца ў няпростым становішчы.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Яніны ЖУКОЎСКАЙ. 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымі днямі ў Нясвіжскай Рымска-каталіцкай парафіі Божага Цела прайшла акцыя рэлігійнай місіі “Дабрачыннае таварыства Карытас” (ад лац. Caritas — міласэрнасць,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика