Камуналка, магчыма, падвысіцца. 21.by

Камуналка, магчыма, падвысіцца

17.12.2009 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Пакуль рашэньне па камунальных плацяжах з пачатку 2010-га не падрыхтавана. Тэма разглядаецца, але рашэньне не прынята, пакуль не завершаны перамовы пра ўмовы пастаўкі энэрганосьбітаў у Беларусь з пачатку 2010 году”, — паведаміў Кабякоў.

“Давайце пакуль ня будзем прагназаваць, на колькі будуць павышаны тарыфы — на пяць даляраў ці на сем”, — заклікаў чыноўнік.

Беларусь разьлічвае падпісаць дадатковае пагадненьне пра пастаўку газу на 2010 год да канца гэтага году, паведаміў генэральны дырэктар “Белтрансгазу” Ўладзімір Маёраў.

Ён перакананы, што “непрадбачаных сытуацыяў ня будзе”.

Гаворачы пра цану на газ для Беларусі ў 2010 годзе, Маёраў падкрэсьліў, што гэтая тэма абмяркоўваецца як на ўзроўні прадпрыемстваў “Белтрансгаз” і “Газпром”, так і на ўзроўні ўрадаў і кіраўнікоў дзяржаў.

“Палітычнае рашэньне па цане на газ прынятае”, — сказаў Маёраў. Пры гэтым ён заўважыў, што бакі павінны ў бліжэйшы час адпрацаваць мэханізм, каб “цана на газ для Беларусі была супастаўная, максымальна блізкая да цаны бягучага году”.

Сёлета сярэдняя цана газу для Беларусі на мяжы складае каля $148–150 за 1 тысячу кубічных мэтраў, нагадвае Інтэрфакс.

У бюджэце Беларусі на 2010 год закладзена сярэдняя цана газу на ўзроўні $166 за 1 тыс. куб. м.

У чацьвёртым квартале 2009 году цана паставак складае $122 за 1 тыс. куб. м.

Паводле чатырохгадовага кантракту на пастаўку газу, у 2010 годзе Беларусь павінна атрымаць газ са зьніжкай у памеры 10% ад сярэднеэўрапейскай цаны, з улікам розьніцы кошту транспартаваньня.

Беларускі бок дамагаецца захаваньня зьніжкі, якая дзейнічае ў 2009 годзе.

Паводле кантракту, гэтая зьніжка павінна была складаць 20%, але па дамоўленасьці бакоў фактычна яна складае 30%, то бок узровень, які быў прадугледжаны кантрактам на 2008 год.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад Беларусі разглядае магчымасьць падвысіць кошт камунальных паслугаў ад пачатку 2010 году.Зьмену коштаў урад увязвае з умовамі пастаўкі энэрганосьбітаў у Беларусь, заявіў журналістам у чацьвер віцэ-прэм'ер ураду Андрэй Кабякоў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика