Прадстаўніца МВФ: у 2010 годзе інфляцыя можа скласьці 8%. 21.by

Прадстаўніца МВФ: у 2010 годзе інфляцыя можа скласьці 8%

18.12.2009 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праграма stand-by надае вельмі вялікую ўвагу паслабленьню інфляцыі ў Беларусі, паколькі цяпер яна працягвае заставацца адной з самых высокіх у рэгіёне.
Пра гэта паведаміла “Свабодзе” прадстаўнік МВФ у Беларусі Натальля Калядзіна.

Місія МВФ па чацьвёртаму завяршальнаму агляду рэалізацыі праграмы stand-by прыедзе ў Менск на пачатку лютага 2010 года. Пятая транша крэдыту – прыкладна 700 мільёнаў даляраў - будзе выдзелена ў першым квартале 2010 года, калі афіцыйны Менск выканае паказчыкі на канец сьнежня і застанецца стабільнай макраэканамічная сытуацыя. Праграма будзе завершаная ў красавіку.

Калі ўлады Беларусі будуць зацікаўлены, то МВФ пачне перамовы адносна выдзяленьня наступнага крэдыту.

Ці чакаць зноў дэвальвацыі ў Беларусі, як гэта было на пачатку гэтага года? Натальля Калядзіна адзначыла ў размове з карэспандэнтам “Свабоды”:

“Мы ня бачым ніякай неабходнасьці для дэвальвацыі. Мы мяркуем, што Нацбанк праводзіць упэўненую валютную палітыку і зьбіраецца захаваць гэты рэжым у 2010 годзе. Пра гэта яны ўжо паведамілі ў асноўных накірунках грашова-крэдытнай палітыкі на наступны год. Я мяркую, што валютная палітыка ўжо вызначана і гэта дае ўпэўненасьць, што рубель будзе вагацца ў калідоры плюс-мінус 10%”.

Ці можна спадзявацца, што рэалізацыя праграмы прывядзе да доўгачаканага паніжэньня цэнаў?

“Цэны павялічыліся на пачатку года і гэта ў значнай ступені было зьвязана з 20%-й дэвальвацыяй. Цягам году рост цэнаў аслабеў. І цэны ў гэтым годзе будуць адпавядаць праграмным паказчыкам недзе на ўзроўні 11%. На будучы год мы мяркуем, што цэны павінны паменшыцца і інфляцыя не павінна перавышаць 8%, то бок яна павінна быць адназначнай. Гэта будзе больш адчувальна ў наступным годзе, бо мы гаворым пра сярэднегадавыя паказчыкі. Інфляцыя на пачатку года была вышэй і потым паступова памяншалася цягам году. На будучы год інфляцыя будзе ў сярэднім 8%, калі гэта будзе так, то гэта азначае, што да канца 2010 года яна павінна быць ніжэй за 8%.

Праграма надае вельмі вялікую ўвагу паслабленьню інфляцыі ў Беларусі, паколькі цяпер яна працягвае заставацца адной з самых высокіх у рэгіёне”.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праграма stand-by надае вельмі вялікую ўвагу паслабленьню інфляцыі ў Беларусі, паколькі цяпер яна працягвае заставацца адной з самых высокіх у рэгіёне.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика