Пяць мыльных бурбалак году. 21.by

Пяць мыльных бурбалак году

26.12.2009 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ТОП‑5 эканамічных чутак, у якія ахвотна верылі людзі.

Дэвальвацыя, дэнамінацыя, дэ… — чорт нагу зломіць!

Пасля шакуючай аднамомантнай дэвальвацыі 1 студзеня 2009 г. людзі настолькі спалохаліся фінансавых тэрмінаў на «дэ‑», што па краіне адразу ж папаўзлі чуткі: будзе дэнамінацыя. Радыё АБС (хто не ведае — «Адна Баба Сказала») даносіла насельніцтву, што сябар знаёмага знаёмага банкіра ўжо бачыў вагоны з новымі купюрамі на вакзале. Ад родных рублёў павінны былі адкінуць два нулі, а мо і наогул прыраўняць беларускую валюту да расійскай. Па інтэрнэце гуляла нязграбна падпраўленая выява купюры вартасцю 10 тысяч, на якой было напісана 10 рублёў.

Чуткі пакруціліся па зімовай Беларусі, а ўвесну растаялі.

Зазвінім кішэнямі

«Беларускія манеты адаб’юць у Славаччыне», — паведамленні з такімі сенсацыйнымі загалоўкамі апанавалі інтэрнэт у чэрвені. Яшчэ б! Беларусь — адзіная еўрапейская краіна, якая выкарыстоўвае толькі папяровыя грошы. Манетны двор Славакіі вырашыў выправіць прыкры недахоп і прапанаваў Нацбанку ўзоры металічных грошай. Маўляў, вы толькі пастаўце подпіс, а мы начаканім 100 мільёнаў манет да канца года. Ідэя не выклікала ў Нацбанку энтузіязму. Для ветлівасці беларусы адказалі, што як толькі збяруцца пераходзіць на манеты, адразу звернуцца да славакаў. Дагэтуль не звярнуліся…

Амерыканскія еўра

Казалі, што вагоны з новымі грашыма стаялі не толькі ў Мінску, але і ў Вашынгтоне.

Новая амерыканска‑канадска‑мексіканская валюта, амера, мусіла прыйсці на замену даляру, які паспеў дыскрэдытаваць сябе ў вачах сусвету, і кінуць выклік еўра. Чым больш абамаўскія падначаленыя адмаўлялі існаванне такіх планаў, тым актыўней увесь свет рыхтаваўся да глабальнага абмену купюр. Даставаць даляры са слоікаў не давялося.

У канцы года пайшлі размовы пра стварэнне сусветнай валюты замест даляра. Такую ідэю падтрымаў нават генеральны сакратар ААН, але яму ўжо ніхто не даў веры. Даляр жывейшы за ўсіх жывых.

991‑ы апакаліпсіс

Пастанова №991, прынятая Урадам Беларусі ўвечары ў пятніцу 31 ліпеня, прымусіла прадпрымальнікаў пражыць выходныя ў паніцы. Рэакцыя не магла быць іншай — бізнэсменаў праінфармавалі, што фактычна іх выкідаюць з бізнэсу. На шляху пасярэдніцкай дзейнасці дзяржава ўсталёўвала бар’ер. На дзіва, навіна пра пастанову №991 аказалася праўдай. Калі прэса паабяцала чытачам падзабыты дэфіцыт часоў Савецкага Саюза, а прадпрымальнікі тэрмінова аб’ядналіся для барацьбы з адзіным ворагам, рашэнню быў дадзены адваротны ход. Аўтара тэкста, які хуценька збег у адпачынак, яшчэ доўга хавалі ад газетчыкаў і раз’юшаных бізнэсоўцаў. Калі рэзананс аціх, улада прыняла пастанову №1000, якая чымсьці нагадвала 991‑ю папярэдніцу, але не чапала прыватнікаў.

Пятро Пятровіч замест Сяргея Сяргеевіча

Прэм’ера Сяргея Сідорскага «адна баба» адпраўляла ў адстаўку не раз і ў мінулыя гады. Але цяпер народ нават падабраў яму канкрэтную замену — банкір Пракаповіч быў абвешчаны чарговым фаварытам кіраўніка дзяржавы. Эканаміст Леанід Заіка метафарычна параўнаў дзеянні Нацбанка з працай пахавальнай камісіі савецкага ўзору — маўляў, пасада ад Пракаповіча не ўцячэ. Калі ж Лукашэнка даручыў старшыні Нацбанка сфармуляваць прагноз развіцця Беларусі на бліжэйшы год, сумневы адпалі, здаецца, нават у самых адчайных скептыкаў… А непатапляльны Сяргей Сяргеевіч сустракае сёмы Новы год у прэм’ерскім фатэлі.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ТОП‑5 эканамічных чутак, у якія ахвотна верылі людзі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика