Да канца года пенсіі падвысяць як мінімум яшчэ адзін раз
29.01.2010
—
Новости Экономики
|
Да канца 2010 года ў Беларусі будзе праведзены як мінімум яшчэ адзін пераразлік пенсій, паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяна Шчоткіна 29 студзеня на калегіі Мінпрацы ў Мінску.Пры гэтым, паводле яе слоў, рост пенсій будзе вызначацца тэмпамі росту заработнай платы і магчымасцямі эканомікі. Плануецца, што ў 2010 годзе сярэднегадавы памер пенсій па ўзросце складзе каля 507 тыс. рублёў.
Як паведаміла Шчоткіна, пенсіі ў Беларусі атрымліваюць больш за 2 млн. 400 чалавек. За 2009 год адносна 2008 года намінальны сярэднямесячны памер пенсіі па ўзросце павялічыўся на 8,8%, аднак яе рэальны паказчык паменшыўся на 3,7%. З 1 студзеня 2010 года працоўныя пенсіі былі павышаныя ў сярэднім на 9,1%. Сярэдні памер працоўных пенсій склаў 468 тыс. рублёў, пенсій па ўзросце — 490,5 тыс. рублёў, мінімальнай пенсіі па ўзросце — 217,7 тыс. рублёў. Як паведаміла Шчоткіна, галоўнаму ўпраўленню пенсійнага забеспячэння і сацыяльнага страхавання неабходна таксама працаваць над адаптацыяй пенсійнай сістэмы да наяўнай дэмаграфічнай сітуацыі. Паводле яе слоў, працэс старэння насельніцтва з'яўляецца агульнасусветнай тэндэнцыяй. У Беларусі насельніцтва старэйшае за 60 гадоў ужо перавысіла 18%. Яго доля працягвае расці. І да 2030 года чакаецца, што да 27% насельніцтва краіны будуць старэйшымі за 60 гадоў. Колькасць асоб старэйшых за пенсійны ўзрост (60 гадоў для мужчын і 55 гадоў для жанчын) вырасце на паўмільёна. Пры гэтым колькасць працаздольнага насельніцтва паменшыцца больш чым на 800 тыс. чалавек. "У такіх умовах вельмі важна стымуляваць выхад на пенсію ў больш познім узросце, прымаць меры, якія б рабілі эканамічную актыўнасць, у тым ліку і для пенсіянераў, больш прывабнай. Гэта прафесіяналы сваёй справы, і іх удзел на рынку працы дасць толькі станоўчы эфект", — заявіла Шчоткіна. Паводле яе слоў, важна таксама вырашыць пытанне выплат пенсіянерам незалежна ад іх пражывання. Для гэтага заключаюцца двухбаковыя пагадненні з іншымі краінамі. У 2010 годзе павінны запрацаваць такія пагадненні з Латвіяй і Расіяй. Сёлета таксама будзе прапрацоўвацца пытанне аб магчымасці і мэтазгоднасці заключэння падобных пагадненняў у галіне сацыяльнага забеспячэння з Польшчай і Чэхіяй. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да канца 2010 года ў Беларусі будзе праведзены як мінімум яшчэ адзін пераразлік пенсій, паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяна Шчоткіна 29 студзеня на калегіі Мінпрацы ў Мінску.
|
|