Малы бiзнэс — у долi. Па продажы айчынных тавараў
20.02.2010
—
Новости Экономики
|
Зараз да сiстэмы Мiнiстэрства гандлю адносяцца 36 аптовых арганiзацый, якiмi адчынена 43 крамы-склады ва ўсiх абласцях краiны. У цэлым усе аптовыя арганiзацыi забяспечваюць устойлiвы рост продажу тавараў, у тым лiку i айчыннай вытворчасцi, канстатуюць у мiнiстэрстве. Так, у студзенi аптовымi арганiзацыямi рэспублiканскай i камунальнай формаў уласнасцi рэалiзавана тавараў на агульную суму 117,2 мiльярда рублёў, што на 9,8 мiльярда рублёў больш, чым за аналагiчны перыяд мiнулага года (тэмп росту — 109,7 працэнта). Пры гэтым праз крамы-склады рэалiзавана тавараў на агульную суму 49,5 мiльярда рублёў, што на 7,2 мiльярда рублёў больш, чым за той жа перыяд у 2009 годзе (тэмп росту — 116,9 працэнта). Неабходна адзначыць, кажуць у Мiнiстэрстве гандлю, што з суб'ектамi малога прадпрымальнiцтва ў студзенi гэтага года заключана 7332 дагаворы, па якiх пастаўлена тавараў на агульную суму 27,9 мiльярда рублёў, што на 5,9 мiльярда рублёў больш, чым за студзень мiнулага года. Удзельная вага паставак гэтай катэгорыi пакупнiкоў у агульным аб'ёме вырасла ў параўнаннi з мiнулым годам на 2,7 працэнтных пункта i склала 23,8 працэнта. Паводле iнфармацыi мiнiстэрства, актыўнымi тэмпамi развiваецца дзейная выстава-кiрмаш на базе КУП "Мiнскi аптовы рынак" у вёсцы Таборы Мiнскага раёна. У прыватнасцi, у лютым-сакавiку плануецца заезд двух новых прадпрыемстваў — ААТ "Рэчыцкi тэкстыль" i "Барысаўскi хрустальны завод". Па стане на 10 лютага па пляцоўцы заключана 89 дагавораў з прадпрымальнiкамi i арганiзацыямi, па якiх рэалiзавана тавараў коштам больш за 350 мiльёнаў рублёў. Мiнiстэрства гандлю мяркуе, што павялiчваць долю суб'ектаў малога прадпрымальнiцтва ў агульным аб'ёме рэалiзацыi тавараў айчыннай вытворчасцi атрымлiваецца дзякуючы сумеснай працы, што праводзiцца дзяржаўнымi органамi i грамадскiмi аб'яднаннямi прадпрымальнiкаў. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зараз да сiстэмы Мiнiстэрства гандлю адносяцца 36 аптовых арганiзацый, якiмi адчынена 43 крамы-склады ва ўсiх абласцях краiны. У цэлым усе аптовыя арганiзацыi забяспечваюць устойлiвы рост продажу тавараў, у тым лiку i айчыннай вытворчасцi, канстатуюць у мiнiстэрстве |
|