ЕС спыніў крэдытаванне Беларусі. 21.by

ЕС спыніў крэдытаванне Беларусі

25.02.2010 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выдзяленне крэдытаў Беларусі Еўрапейскім Інвестыцыйным Банкам спыненае ў сувязі з ціскам на СПБ і планаваным разглядам гэтай справы ў Радзе Еўропы.
Менавіта гэты орган мае прыняць рашэнне аб скасаванні крэдытных праграм для Беларусі, альбо іх разблакаванні. Памер запланаваных крэдытаў для Беларусі дасягаў €1 млрд.

На сённяшні дзень беларускі бок выявіў цікаўнасць у 500 млн. еўра дапамогі ЕІБ для фінансавання эканамічных праектаў. У прыватнасці, сумеснага нямецка-беларускага праекта мадэрнізацыі беларускай чыгункі і пабудовы лініі перадачы электраэнергіі Беласток-Рось.

Віцэ-прэзідэнт ЕІБ, Моніка Гаенцка, таксама паведаміла, што частка крэдытаў магла бы трапіць у беларускія банкі для фінансавання праграм развіцця сярэдняга і дробнага прадпрымальніцтва.

Еўрапейскі Інвестыцыйны Банк створаны краінамі ЕС для фінансавання гаспадарчых праектаў і выдзяляе крэдыты на значна больш выгадных умовах, чым камерцыйныя банкі. Планавалася, што да 2013 г. ЕІБ рэалізуе ў Малдове, Расіі, Краіне і Беларусі праекты агульным коштам у €3,7 млрд.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выдзяленне крэдытаў Беларусі Еўрапейскім Інвестыцыйным Банкам спыненае ў сувязі з ціскам на СПБ і планаваным разглядам гэтай справы ў Радзе Еўропы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика