Масква дагэтуль не атрымала нафтавага пазову Менска. 21.by

Масква дагэтуль не атрымала нафтавага пазову Менска

08.04.2010 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністар энэргетыкі Расейскай Фэдэрацыі Сяргей Шматко сёньня паведаміў журналістам, што Расея дагэтуль не атрымала афіцыйнага ўведамленьня наконт судовага пазову ад Міністэрства юстыцыі Беларусі пра спагнаньне мытных пошлінаў на нафтахімічную сыравіну."Мы пакуль толькі чулі пра гэта, але ніякіх афіцыйных дакумэнтаў не атрымлівалі", -- зазначыў Шматко.

Нагадаем, што Эканамічны суд СНД 26 сакавіка зарэгістраваў пазоў Беларусі супраць ураду Расеі аб неправамоцнасьці спагнаньня мыта на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца з Расеі ў Беларусь. У прыватнасьці, Міністэрства юстыцыі лічыць, што Расея ня мае права патрабаваць уплаты пошліны на нафтапрадукты ў зьвязку з пачаткам дзеяньня ад 1 студзеня 2010 года Мытнага саюзу Беларусі, Расеі і Казахстана. У пазове адзначаецца, што ў адпаведнасьці зь міжнароднымі дамоўленасьцямі, гандаль паміж Расеяй і Беларусьсю павінен ажыцьцяўляцца ў бязмытавым рэжыме.

У гэтай сувязі міністар энэргетыкі Расеі Сяргей Шматко зазначыў, што афіцыйныя камэнтары ад ведамства будуць толькі пасьля атрыманьня расейскім бокам адпаведных дакумэнтаў. "Бягучая сытуацыя знаходзіцца ў прававым полі", -- сказаў расейскі чыноўнік.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністар энэргетыкі Расейскай Фэдэрацыі Сяргей Шматко сёньня паведаміў журналістам, што Расея дагэтуль не атрымала афіцыйнага ўведамленьня наконт судовага пазову ад Міністэрства юстыцыі Беларусі пра спагнаньне мытных пошлінаў на нафтахімічную сыравіну.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика