Нафта важнейшая за аўтамабілі
09.04.2010
—
Новости Экономики
|
"Мне падаецца, што сёньня для Беларусі важна ня столькі пытаньне мыта на легкавыя аўтамабілі, якія ўвозяцца ў краіну, колькі мыта на нафту-сырэц, якая ідзе на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы", — сказаў сёньня намесьнік старшыні камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Ігар Карпенка, адказваючы на пытаньне падчас прэсавай канфэрэнцыі. Спадар Карпенка разам са сваімі калегамі вярнуўся з Санкт-Пецярбургу, дзе праходзіла чарговая сэсія Міжпарлямэнцкай асамблеі ЭўрАзЭС. Ён распавёў, што на сэсіі ўзгадвалі пра тое, што Беларусь падала на Расею пазоў у Эканамічны суд СНД. Чым скончыцца суд, намесьнік старшыні міжнароднай камісіі прагназаваць ня стаў.Што тычыцца легкавых аўтамабіляў, мыта на якія — болевая кропка для Беларусі ў Мытным саюзе "тройкі", спадар Карпенка паведаміў, што перамоўны працэс па гэтай тэме працягваецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Мне падаецца, што сёньня для Беларусі важна ня столькі пытаньне мыта на легкавыя аўтамабілі, якія ўвозяцца ў краіну, колькі мыта на нафту-сырэц, якая ідзе на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы", — сказаў сёньня намесьнік старшыні камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Ігар Карпенка, адказваючы на пытаньне падчас прэсавай канфэрэнцыі. |
|