У Мінск прыехалі чэшскія бізнесоўцы. 21.by

У Мінск прыехалі чэшскія бізнесоўцы

27.04.2010 12:30 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску 26—30 красавіка з візітам знаходзіцца дэлегацыя чэшскіх дзелавых колаў.

Як паведамілі ў Мінскім аддзяленні Беларускай гандлёва‑прамысловай палаты (БелГПП), дэлегацыю ўзначальвае намеснік міністра фінансаў Чэшскай Рэспублікі Ян Малек. Падчас візіту пройдуць дні дзелавога супрацоўніцтва чэшскіх і беларускіх прадпрымальнікаў.

29 красавіка адбудзецца кантактна‑кааперацыйная біржа, на якой чэшскі бок будзе прадстаўлены дзесяццю прадпрыемствамі і фірмамі, занятымі ў сферы навукова‑даследчых работ, распрацоўкі, вытворчасці, продажу і тэхабслугоўвання легкавых аўтамабіляў, іх дэталей і аксесуараў, вытворчасці сельскагаспадарчай, садовай і камунальнай тэхнікі, ліній для гальванічнай апрацоўкі паверхні, абсталявання для прамысловай ачысткі і абястлушчвання, станцый ачысткі сцёкавых вод, электрапрыводаў для трубаправоднай арматуры і іншых.

У цырымоніі адкрыцця біржы возьмуць удзел намеснік міністра фінансаў Чэхіі Ян Малек, пасол Чэхіі ў Беларусі Йіржы Карас, выканаўчы дырэктар Чэшскай гандлёва‑прамысловай палаты па краінах СНД Францішак Масапуст, намеснік генеральнага дырэктара па знешнеэканамічным супрацоўніцтве Мінскага аддзялення БелГПП Вера Сірачова.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску 26—30 красавіка з візітам знаходзіцца дэлегацыя чэшскіх дзелавых колаў. Як паведамілі ў Мінскім аддзяленні Беларускай гандлёва‑прамысловай палаты...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика