У Мінск зноў едуць эксперты МВФ. 21.by

У Мінск зноў едуць эксперты МВФ

11.05.2010 11:36 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ілюстрацыйнае фота, газета.ру

У Мінск прыбываюць эксперты Міжнароднага валютнага фонду на чале з кіраўніком місіі па Беларусі Крыстаферам Джарвісам.

Афіцыйна праца пачнецца заўтра і завершыцца 25 мая. Паведамляецца, што падчас перамоваў з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў будуць закранутыя пытанні сацыяльна‑эканамічнага развіцця краіны, грашова‑крэдытнай і падатковай палітыкі. Гэтаксама будзе перагледжаны макраэканамічны прагноз для Беларусі, абмеркаваны рэжым валютнага курсу.

Раней беларускія ўлады заяўлялі пра магчымасць абмеркавання новай крэдытнай праграмы. Аднак у інтэрв’ю агенцтву «Рэйтэр» 4 мая Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь не будзе прасіць МВФ аб новых праграмах крэдытавання на тле ажыўлення эканомікі, але разлічвае на кансультацыі спецыялістаў фонду па эканамічнай палітыцы.


Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас перамоваў з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў будуць закранутыя пытанні сацыяльна‑эканамічнага развіцця краіны, грашова‑крэдытнай і падатковай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика