Лукашэнка падвысіў ліміт знешняга доўгу да 11 млрд. даляраў. 21.by

Лукашэнка падвысіў ліміт знешняга доўгу да 11 млрд. даляраў

15.05.2010 14:43 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Указ №245, у якім зацверджаны ў бюджэце-2010 ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу падвышаецца на 16% з 9,5 млрд. да 11 млрд даляраў, быў падпісаны 13 траўня 2010 года.

Па стане на 1 красавіка 2010 года знешні дзярждоўг Беларусі ацэньваўся ў 8,451 млрд. даляраў. Падвышэнне ліміту да 11 млрд. даляраў азначае, што да канца года ўлады краіны маюць намер запазычаць на знешніх рынках і ў міжнародных фінансавых арганізацый пад дзяржаўныя гарантыі парадку 2,5 млрд.даляраў. Гаворка ў першую чаргу ідзе аб крэдытах у рамках новай праграмы з МВФ і размяшчэнні дзяржаўных аблігацый (еўрабондаў), паведамляе АФН.

Указ быў падпісаны на другі дзень працы чарговай місіі МВФ у Мінску, у той час як прадстаўнікі фонду далі выразна зразумець, што гатовыя супрацоўнічаць з беларускімі ўладамі ў рамках новай праграмы stand-by.


Паводле Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Указ №245, у якім зацверджаны ў бюджэце-2010 ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу падвышаецца на 16% з 9,5 млрд. да 11 млрд даляраў, быў падпісаны 13 траўня 2010 года. Па стане...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика