ЕС гатовы дапамагчы Расіі ў мадэрнізацыі
02.06.2010 17:01
—
Новости Экономики
|
Расія мусіць мадэрнізаваць сваю эканоміку і пазбягаць пратэкцыянізму, каб атрымаць доступ да заходніх інвестыцыяў, заявілі ў аўторак прадстаўнікі Еўрасаюза.
Расія і ЕС распачалі праграму па стымуляванні прыцягнення заходніх інвестыцый і тэхналогій, у межах якой Масква павінная сур’ёзна знізіць сваю залежнасць ад прыродных рэсурсаў. «Расійская мадэрнізацыя мусіць стаць рэальнасцю, і варта прытрымлівацца пэўных мадэляў, каб пазбегнуць пратэкцыянізму», — заявіў старшыня Еўрасаюза Херман ван Ромпей пасля саміту Расіі і ЕС у Умяшанне расійскай дзяржавы ў эканоміку, большай часткай якой яна валодае або кантралюе, паўсюднае, і, сцвярджаюць крытыкі, часам вельмі жорсткае. У прыватнасці, у апошнія гады цэны штучна падтрымліваліся ва ўразлівых сектарах сельскай гаспадаркі. У той жа час, невялікі прагрэс назіраецца ў іншых галінах адносінаў паміж Расіяй і ЕС, напрыклад, скасаванне візавых патрабаванняў.Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Расія «гатовая скасаваць візы хоць заўтра», калі ЕС пагодзіцца зрабіць тое самае, і запэўніў, што гэта не будзе ўяўляць ніякай пагрозы для бяспекі Еўропы. Чыноўнікі ЕС, аднак, адмовіліся сказаць штосьці пэўнае і ўстрымаліся ад каментароў па прапанове Расіі. Дз. Мядзведзеў таксама заклікаў ЗША паскорыць далучэнне Масквы да Сусветнай гандлёвай арганізацыі: «Сяброўства ў СГА не морква, якую выдаюць за добрыя паводзіны, гэта неабходны крок, які мусіць зрабіць Расія, каб стаць паўнапраўным удзельнікам сусветнага эканамічнага працэсу».Расія — адзіная краіна з Групы дваццаці ( online.wsj.com Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расія мусіць мадэрнізаваць сваю эканоміку і пазбягаць пратэкцыянізму, каб атрымаць доступ да заходніх інвестыцыяў, заявілі ў аўторак прадстаўнікі Еўрасаюза. ...
|
|