Даляр застаўся на адзнацы 3.018 рублёў
11.06.2010 16:06
—
Новости Экономики
|
Курс даляра ЗША паводле вынікаў біржавых таргоў 11 чэрвеня не змяніўся і складае 3.018 рублёў.
Згодна са звесткамі Беларускай валютна‑фондавай біржы, у таргах далярам удзельнічалі 23 банкі. Аб’ём здзелак склаў 73 млн. 920 тыс. (попыт — 73 млн. 920 тыс., прапанова — 45 млн. 605 тыс.). У таргах расійскім рублём удзельнічала 25 банкаў. Курс вырас на 0,39 рубля да 95,97 рубля. Аб’ём таргоў склаў 277 млн. 709 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 293 млн. 969 тыс., прапанова — 277 млн. 709 тыс.). У таргах еўра ўдзельнічалі 23 банкі. Аб’ём здзелак склаў 9 млн. 645 тыс. (попыт — 9 млн. 655 тыс., прапанова — 3 млн. 884 тыс.), а курс вырас на 24 рублі да 3.656 рублёў. Адносна валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,36% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.019,35 рубля супраць 1.015,72 рубля днём раней. З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка ўмацаваўся на 1,63%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 5,41%, да расійскага рубля — на 1,38%, да еўра — умацаваўся на 10,94%. На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля адносна кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%. Аляксей Арэшка, БелаПАН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Курс даляра ЗША паводле вынікаў біржавых таргоў 11 чэрвеня не змяніўся і складае 3.018 рублёў. Згодна са звесткамі Беларускай валютна‑фондавай біржы, у таргах...
|
|