Урад не каментуе ўчорашні ўльтыматум Расіі наконт газу. 21.by

Урад не каментуе ўчорашні ўльтыматум Расіі наконт газу

16.06.2010 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У беларускім урадзе пакуль не каментуюць заяву расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева пра пяцідзённы тэрмін для аплаты афіцыйным Мінскам доўга за газ.Прэс‑сакратар урада Аляксандр Цімашэнка на ўсе пытанні адказаў: «Без каментароў».

Першы намеснік міністра энергетыкі Эдуард Таўпянец сказаў па тэлефоне карэспандэнту «Свабоды», што не ведае пра заявы расійскага прэзідэнта.

«Я з працы прыходжу ў 23 гадзіны, таму не бачыў і не чуў ніякіх заяваў».

На пытанне, ці мае ж доўг Беларусь за газ, спадар Таўпянец параіў звяртацца ў «Белтрансгаз», бо Міністэрства энергетыкі не займаецца гаспадарчымі пытаньнямі.

«Ёсьць два суб’екты гаспадарання «Белтрансгаз» і «Газпром», якія заключылі кантракты і дзейнічаюць адпаведна кантрактам. Таму калі хочаце ведаць хто плаціў ці не плаціў…Хаця гэта, шчыра кажучы, не вашыя пытанні».
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У беларускім урадзе пакуль не каментуюць заяву расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева пра пяцідзённы тэрмін для аплаты афіцыйным Мінскам доўга за газ.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика