Еўра пайшло ў рост. 21.by

Еўра пайшло ў рост

16.06.2010 14:56 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Курс даляра ЗША пятыя таргі запар застаецца на рэкорднай адзнацы 3.018 рублёў.

Паводле звестак Беларускай валютна‑фондавай біржы, 16 чэрвеня ў таргах далярам ўдзельнічала 26 банкаў. Попыт склаў 80 млн. 599 тыс. даляраў, прапанова — 54 млн. 167 тыс., аб’ём — 80 млн. 599 тыс.

Курс еўра вырас на 42 пункты да 3.717 рублёў (трохтыднёвы максімум).

Аб’ём здзелак — 7 млн. 739 тыс. еўра, попыт — 7 млн. 802 тыс., прапанова — 4 млн. 840 тыс. У таргах удзельнічалі 23 банкі.

Расійскі рубель падаражэў з 95,93 да 96,87 беларускага рубля. Попыт склаў 261 млн. 579 тыс. расійскіх рублёў, прапанова — 169 млн. 680 тыс., аб’ём таргоў — 261 млн. 571 тыс.

Курс кошыка валют да беларускага рубля павялічыўся на 0,71% і на 17 чэрвеня складае 1.028,15 рубля (чэрвеньскі максімум). З пачатку года кошык патаннеў на 0,78%. Пры гэтым каціроўка долара павялічылася на 5,41%, расійскага рубля — на 2,33%, еўра — знізілася на 9,46%.


Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Курс даляра ЗША пятыя таргі запар застаецца на рэкорднай адзнацы 3.018 рублёў. Паводле звестак Беларускай валютна‑фондавай біржы, 16 чэрвеня ў таргах далярам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика