Рэальная зарплата ў маі павялічылася амаль на 3%. 21.by

Рэальная зарплата ў маі павялічылася амаль на 3%

23.06.2010 12:29 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэальная налічаная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у маі ў параўнанні з красавіком павялічылася на 2,9%,

паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У студзені—мае 2010 года ў параўнанні з такім жа перыядам 2009 года рэальная зарплата ўзрасла на 6,9%.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў у Беларусі ў маі гэтага года склала 1 млн. 158,4 рублёў і ў параўнанні з красавіком павялічылася на 3,7% (або 41,6 тыс. рублёў), паведамляе Белстат.

На прамысловых прадпрыемствах сярэдняя зарплата ў маі складала 1 млн. 298,7 тыс. рублёў, у будаўнічых арганізацыях — 1 млн. 565,4 тыс., на прадпрыемствах транспарту — 1 млн. 422,6 тыс., у арганізацыях сельскай гаспадаркі — 799,8 тыс., гандлю і грамадскага харчавання — 1 млн. 20,1 тыс. рублёў. Работнікі ўстаноў аховы здароўя ў маі зарабілі ў сярэднім 855,2 тыс., устаноў адукацыі — 768,9 тыс. рублёў.

Максімальны памер сярэдняй зарплаты ў маі па галінах быў зафіксаваны ў работнікаў навукі і навуковага суправаджэння (1 млн. 565 тыс. рублёў), мінімальны — у работнікаў сферы сацзабеспячэння (648 тыс.).

У рэгіёнах максімальны памер сярэдняй зарплаты ў маі адзначаўся ў Мінску (1 млн. 514,4 тыс. рублёў), мінімальны — у Магілёўскай вобласці (1 млн. 31,9 тыс.). У Брэсцкай вобласці сярэдняя зарплата склала 1 млн. 33,4 тыс. рублёў, Гомельскай — 1 млн. 100,6 тыс., Гродзенскай — 1 млн. 58,7 тыс., Мінскай — 1 млн. 132 тыс., Віцебскай — 1 млн. 36,7 тыс. рублёў.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэальная налічаная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у маі ў параўнанні з красавіком павялічылася на 2,9%, ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика