Чарговы танкер з вэнэсуэльскай нафтай прыбыў у Адэсу
17.07.2010 16:22
—
Новости Экономики
|
Раніцай 17 ліпеня ў Адэскі порт прыбыў танкер "Мінерва Зое" з чарговай партыяй венесуэльскай нафты для Беларусі. На борце танкера знаходзіцца 76.532 тоны нафты маркі "Санта-Барбара". Разгрузка пачнецца сёння вечарам і зойме двое сутак. Гэта ўжо чацвёрты танкер з венесуэльскай нафтай "Санта-Барбара" для Беларусі. Першы прыбыў у Адэсу 25 красавіка, другі — 19 чэрвеня, трэці — 29 чэрвеня. Уся гэтая нафта перапрацоўваецца на Мазырскім НПЗ, куды пастаўляецца з Адэсы цыстэрнамі па чыгунцы. Як паведамлялася раней, пяты танкер ў якасьці эксперыменту будзе пастаўлены праз эстонскі порт Мууга, а затым па чыгунцы — на Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод "Нафтан". Чакаецца, што гэта адбудзецца ў трэцяй дэкадзе ліпеня. Беларускі ўрад таксама разглядае магчымасць паставак венеэсуэльскай нафты праз парты Літвы і Латвіі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раніцай 17 ліпеня ў Адэскі порт прыбыў танкер "Мінерва Зое" з чарговай партыяй венесуэльскай нафты для Беларусі.На борце танкера знаходзіцца 76.532 тоны нафты маркі...
|
|