Польскі бізнэс не спяшаецца ў Беларусь
27.07.2010 13:50
—
Новости Экономики
|
Супольнае Пра капітал Мільярдэры граюць Той самы Кульчык і збіраецца будаваць Зэльвенскую электрастанцыю. Польская інвестыцыйная кампанія Kulczyk Investments, якая належыць яму, ужо абгаварыла з беларускім «Белэнерга» пытанні, датычныя будаўніцтва, а таксама тарыфнай і экспартнай палітыкі прадпрыемства. Ідэя супрацоўніцва ўпершыню была агучаная яшчэ два гады таму падчас інвестыцыйнага форума ў Лондане, дзе, дарэчы, і жаве багаты паляк. З таго часу Ян Кульчык — адзін з любімых кампаньёнаў беларускага ўрада. Нездарма менавіта яго кампанія атрымала пасведчанне № 1 інвестыцыйнага агента ўрада Беларусі. З ідэй Кульчыка, звязаных з нашай краінай, можна ўзгадаць такую ж, як у Зэльве, вугальную станцыю ў Лельчыцах. Прыглядаўся мільярдэр і да «Беларусбанка». Праўда, ніводны з праектаў пакуль так і не рэалізаваны. Кульчык працуе не толькі ў нашай краіне, але і ў суседніх. Польскі алігарх хоча выкупіць газанафтавыя і энергетычныя прадпрыемствы Украіны. Яшчэ адзін мільярдэр, Лешэк Чарнецкі валодае «Сомбелбанкам». У пачатку 2008 года холдынг Getin Holding польскага багацея набыў 75,04% акцый банка. За іх Чарнецкі заплаціў амаль $6 мільёнаў. Брэст — польская мэблевая сталіца Калі цэнтрам літоўскіх інвестыцый з’яўляецца Ліда, то польскія грошы перадусім цякуць у Брэст. Большасць невялікіх супольных прадпрыемстваў сканцэнтраваныя ў тутэйшай свабоднай эканамічнай зоне. Для параўнання, з 560 сумесных альбо выключна польскіх прадпрыемстваў, зарэгістраваных у Беларусі на долю Брэстчыны прыходзіцца амаль палова — 43%. Нявызначаны статус свабодных эканамічных зон у новаствораным Мытным саюзе дадае трывогі польскім бізнэсоўцам. Ільготы — галоўнае, што прывяло іх у Беларусь. «Белдрэў», З перспектыў міждзяржаўнага супрацоўніцтва вылучаецца праект польскай групы Atlas. Яна ўжо купіла актывы гродзенскай кампаніі «Тайфун» — вытворцы клеяў, тынкоўкі і сістэм ацяплення. Кошт угоды ацэньваўся ў $4 мільёна. Цяпер палякі з Лодзі гатовыя адкрыць яшчэ адну вытворчасць на тэрыторыі Беларусі — новы завод па вырабе штучнага гіпсу. Ён, у сваю чаргу, будзе каштаваць каля 200 мільёнаў еўра. Польская Афрыка Адно з экзатычных месцаў Кобрыншчыны — страўсавая ферма ля райцэнтра. Сумеснае Мясам, толькі ў больш традыцыйнай форме, займаюцца палякі ў Маладзечна. Мясцовы мясакамбінат «Мроз» названы ў гонар уласніка, польскага бізнэсоўцы Войцеха Мроза. Увогуле, мяса, разам з мэбляй, другі асноўны прыярытэт палякаў у Беларусі. Самы вядомы брэнд — брэсцкі «Інкафуд», створаны яшчэ ў 2001 годзе. Тады заходнікі пабудавалі завод з нуля. На тэрыторыю цяперашняга камбіната нават не былі праведзены камунікацыі. Кандытарскімі вырабамі займаецца «Першая шакаладная кампанія». Тыя, хто нічога не чуў пра назву кампаніі, хаця б чуў пра брэнд шакалада «Ідэал», які вырабляецца прадпрыемствам. Відавочна, што з увядзеннем бязвізавага рэжыма з Польшчай і Літвой колькасць дробных прадпрыемстваў з удзелам замежнага капіталу павялічыцца. А вось буйны бізнэс усё яшчэ глядзіць на Беларусь з пэўнай насцярогай. Цалкам імаверна, што шматмільярдныя інвестыцыйныя праекты Яна Кульчыка, у выпадку іх паспяховай рэалізацыі, адкрыюць дарогу буйным інвестарам. Інвестыцыі Польшчы ў Беларусь, $ млн 2009 22 2008 22 2007 27 2006 61 Крыніца: Белстат Падзяліцца навіной:
Яўген Васількоў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Банк, мэбля ды мяса – вось і ўсе цяперашнія польскія інвестыцыі.
|
|