Пётр Пракаповіч: Павелічэнне зарплаты да
30.07.2010 10:50
—
Новости Экономики
|
«Мы ўсе пытанні адсочваем, прагназуем. Пагрозы, што павелічэнне зарплаты прывядзе да дэстабілізацыі валютнага рынку, няма. Усё будзе нармальна, стабільна», — лічыць Пракаповіч. Ён таксама дадаў, што «гэта будзе не першае павышэнне, мы праходзілі ўсе працэсы і маем добрыя вынікі». Кіраўнік Нацбанка падкрэсліў, што асновай эканамічнага росту краіны з’яўляецца знешні і ўнутраны попыт. «І калі мы не будзем нарошчваць зарплату, гэта значыць не будзем нарошчваць спажывецкія здольнасці насельніцтва, у нас няма будучыні, і не будзе развіцця эканомікі», — лічыць ён. У нас эканоміка еўрапейскага кшталту, дзе галоўнае — павышэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва, — падкрэсліў Пракаповіч. — І калі гэтую галоўную мэту мы не выконваем, тады нам трэба выбраць іншую мадэль і развівацца па іншых шляхах». Пракаповіч перакананы, што павышэнне зарплаты да 500 долараў — «рэальная аб’ектыўная неабходнасць, якая ўвогуле не павінна абмяркоўвацца». «Пытанне ў іншым. Адразу трэба павышаць ці ў Тым не менш Пракаповіч перакананы, што «ёсць усе магчымасці, каб забяспечыць да канца года павелічэнне ў цэлым па краіне зарплаты да 500 долараў». Паводле яго слоў, ёсць прадпрыемствы, дзе гэты паказчык «даўно выканалі і перавыканалі». «А на тых прадпрыемствах, дзе нізкія зарплаты, трэба шукаць новыя падыходы, рэалізоўваць новыя інвестыцыйныя праекты, праводзіць мадэрнізацыю, выпускаць новую прадукцыю і рэзка нарошчваць зарплату», — заявіў кіраўнік Нацбанка. Ён нагадаў, што на наступную пяцігодку запланаваны рост зарплаты да ўзроўню не менш за 1.000 долараў. «Гэта значыць, што вытворчасць працы павінна як мінімум павялічыцца ў два разы. І калі зараз мы не правядзем мадэрнізацыю, потым будзе цяжэй», — сказаў Пракаповіч. Старшыня Нацбанка перакананы, што зараз найбольш спрыяльны перыяд для прыцягнення інвестыцый і правядзення маштабнай мадэрнізацыі эканомікі: «У свеце ёсць грошы, абсталяванне. Мы можам хутка прыцягнуць неабходныя інвестыцыі, абсталяванне, каб у кароткія тэрміны мадэрнізаваць эканоміку і стварыць цэлую сетку новых галін і новых прадпрыемстваў». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Мы ўсе пытанні адсочваем, прагназуем. Пагрозы, што павелічэнне зарплаты прывядзе да дэстабілізацыі валютнага рынку, няма. Усё будзе нармальна,...
|
|