Сідорскі прапануе прымаць старую айчынную бытавую тэхніку ў залік куплі новай. 21.by

Сідорскі прапануе прымаць старую айчынную бытавую тэхніку ў залік куплі новай

04.08.2010 10:50 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі прапанаваў прымаць старую айчынную бытавую тэхніку ў залік куплі новай. Аб гэтым ён паведаміў на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў.

Сёння ў многіх дома стаяць старыя тэлевізары «Гарызонт», халадзільнікі «Атлант».

«Дык давайце арганізуем збор і ўтылізацыю гэтай тэхнікі і будзем плаціць за ўтылізацыю, каб чалавек пайшоў, напрыклад, на „Гарызонт“ і купіў новы тэлевізар, ЗВЧ-печ», — сказаў Сяргей Сідорскі.

Паводле яго слоў, многія краіны прайшлі ўжо гэту практыку, у тым ліку аналагічны эксперымент прайшоў у Расіі. Прэм’ер-міністр лічыць, што арганізацыя такога механізма была б выгадна як для грамадзян Беларусі, так і для прадпрыемстваў-вытворцаў.

Сяргей Сідорскі запатрабаваў ад зацікаўленых ведамстваў унесці на разгляд ва ўрад канкрэтную праграму па ўтылізацыі бытавой тэхнікі, аднак пры гэтым неабходна, каб улічваліся рыначныя прынцыпы.

Напрыклад, грамадзяніну за здачу старога халадзільніка ўмоўна можна было б плаціць Br100 тыс., але з умовай, што ён набудзе новы халадзільнік «Атлант».

«Гэта выгадна дзяржаве. Мы ўнутры краіны будзем стымуляваць цывілізаваны збор старой тэхнікі, перапрацоўваць яе, дапамагаць прадпрыемствам», — адзначыў прэм’ер.

Для рэалізацыі такога праекта прэм’ер-міністр прапануе актывізаваць стварэнне ў рэгіёнах Беларусі цэнтраў, якія займаліся б зборам старой бытавой тэхнікі. Неабходна таксама арганізаваць яе ўтылізацыю. Пры гэтым можна пераняць сусветны вопыт арганізацыі такой работы. «У свеце вядомы тэхналогіі, калі з мікрасхем выплаўляецца золата, іншыя элементы», — сказаў Сяргей Сідорскі. У сувязі з гэтым кіраўнік беларускага ўрада даручыў прапрацаваць пытанне будаўніцтва ў краіне 2–3 заводаў, на якіх можна было б атрымліваць рэдкія элементы пры ўтылізацыі бытавой тэхнікі.

С.Сідорскі паставіў задачу выйсці на 70–80 працэнтаў па ўзроўню перапрацоўкі другасных рэсурсаў. У еўрапейскіх краінах паказчык перапрацоўкі другаснай сыравіны перасягае 50 працэнтаў. У Нідэрландах, напрыклад, ён складае каля 90 працэнтаў, у Германіі — 80 працэнтаў. Швейцарыя наогул паставіла задачу выйсці на 100 працэнтаў перапрацоўкі другасных рэсурсаў.

«…Нашы звалкі трэба таксама адправіць на перапрацоўку. Там, пачынаючы ад алюмінію і заканчваючы шклом, кландайкі ляжаць», — запатрабаваў прэм’ер.

Збор і перапрацоўка адходаў у Беларусі павінны ажыццяўляцца на рыначных умовах. У гэтым годзе Беларусь імпартавала ў 9 разоў больш кардону, чым у мінулым годзе. «Навошта? Чаму мы не можам арганізаваць работу па збору паперы?» — сказаў Сяргей Сідорскі. Калі збор макулатуры і праводзіцца, то закупачныя цэны ўнутры краіны намнога ніжэйшыя, чым за мяжой. У выніку прадаваць макулатуру за граніцу выгадней, чым здаваць яе ў Беларусі. «Зразумела, прыватнік павязе яе ў Расію, Казахстан, Украіну. Мы 6,5 тыс. тон паперы завезлі ў краіну за паўгоддзе», — адзначыў Сяргей Сідорскі. Ён звярнуўся да міністра гандлю, кіраўнікоў іншых зацікаўленых ведамстваў, аблвыканкамаў і паставіў задачу, каб «уся папера ў краіне збіралася і перапрацоўвалася». Сяргей Сідорскі лічыць, што не трэба ўстанаўліваць адзіныя закупачныя цэны, а трэба вызначыць мінімальныя закупачныя цэны, якія ў асобных выпадках могуць быць павялічаны (напрыклад, у залежнасці ад колькасці сабранай сыравіны). Такім чынам, будзе стымулявацца здача макулатуры. «Трэба паставіць мінімальныя цэны, а астатняе няхай рэгулюе рынак. Тады ўся папера будзе здавацца. Трэба зрабіць так, каб працаваў рыначны механізм. Усё павінна быць на карысць збору», — сказаў Сяргей Сідорскі.

Сяргей Сідорскі звярнуў увагу на неабходнасць арганізацыі раздзельнага збору адходаў шкла ў насельніцтва. Ён прывёў у прыклад Германію, дзе стаяць кантэйнеры для раздзельнага збору шкла рознага колеру. Прэм’ер-міністр лічыць магчымым выкарыстаць гэты вопыт і даручыў у 2010 годзе арганізаваць раздзельны збор шклабою ў гарадскога насельніцтва і забяспечыць устаноўку адпаведных кантэйнераў.

Што датычыцца зношаных шын, то ў гэтым напрамку Сяргей Сідорскі запатрабаваў сумесна з вучонымі распрацаваць тэхналогіі іх перапрацоўкі. Напрыклад, магчыма выкарыстанне гэтай другаснай сыравіны ў энергетычных мэтах. Адпаведны вопыт ёсць у Кітаі. «Стаўце ў краіне такія ж станцыі на адходах», — сказаў ён.

Асаблівая ўвага таксама павінна быць удзелена рабоце на месцах па арганізацыі збору макулатуры, шклабою, металалому ў сельскіх населеных пунктах. Напрыклад, па графіку нарыхтоўчыя пункты маглі б прыязджаць у вёскі, прапанаваў Сяргей Сідорскі. Магчыма і перад сельсаветамі паставіць задачу па перапрацоўцы адходаў, тады яны самі пачнуць ствараць нарыхтоўчыя пункты. «Думаю, што насельніцтва пойдзе збіраць макулатуру, металалом, калі за гэта будуць плаціць дастатковыя грошы і будзе арганізаваны прыём адходаў», — сказаў прэм’ер. Аналагічныя нарыхтоўчыя пункты можна ўстанаўліваць і на ўездзе ў горад.

Падзяліцца навіной: 
Звязда

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі прапанаваў прымаць старую айчынную бытавую тэхніку ў залік куплі новай. Аб гэтым ён паведаміў на пасяджэнні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика