Аб'ём транзіту па тэрыторыі Беларусі перасягнуў дакрызісны ўзровень. 21.by

Аб'ём транзіту па тэрыторыі Беларусі перасягнуў дакрызісны ўзровень

12.08.2010 13:41 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб’ём транзіту па тэрыторыі Беларусі перасягнуў дакрызісны ўзровень. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Леанід Досаў.

«Сёння ў нас максімальныя параметры па транзіту за апошнія 15–20 гадоў. У параўнанні з 2008 годам мы выйшлі па ўсіх паказчыках транзіту па тэрыторыі Беларусі на максімальны дакрызісны ўзровень і нават крыху перавысілі яго»,

— паведаміў Леанід Досаў. Ён таксама адзначыў, што павелічэнню транзіту садзейнічае добра развітая мытная інфраструктура па ўсёй граніцы, хуткае мытнае афармленне і правільная лагістыка.

«Да крызісу транспарт часам насуперак логіцы рухаўся ў абыход Беларусі. Сёння гэтага няма. Самая блізкая адлегласць ад Заходняй Еўропы ў цэнтр Расіі — праз Беларусь. І мы лічым, што ў нас ёсць усе магчымасці па павелічэнню транзіту перавозак», — падкрэсліў намеснік старшыні ДМК.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб’ём транзіту па тэрыторыі Беларусі перасягнуў дакрызісны ўзровень. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика