Венесуэльскай нафты замала для запаўнення «Адэсы-Бродаў»
20.08.2010
—
Новости Экономики
|
![]() Паводле словаў урадоўца, калі Менск такой гарантыі не дасць, то нафта з Венесуэлы і надалей будзе дастаўляцца на Мазырскі НПЗ чыгункай. 9 мільёнаў тон — невыканальны паказчык. Паводле дамоўленасцяў Аляксандра Лукашэнкі і Уга Чавеса, Мінск плануе закупіць у Каракаса 4 мільёна тон нафты ў 2010 годзе і 10 мільёнаў тон — у 2011 годзе. Аднак частка нафты мае трапляць на наваполацкі «Нафтан» праз тэрміналы ў Муузе (Эстонія) і Клайпедзе (Літва). Нават у 2011 годзе прапампоўка 9 млн т праз Адэсу не мае эканамічнага сэнсу. Па-першае, няма патрэбы адмаўляцца цалкам ад таннейшай, хоць і горшай па якасці расейскай нафты. Па-другое, агульная максімальная патрэба Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода складае каля 12 мільёнаў тон. Але сёлета аб'ёмы перапрацоўкі прыкладна на 30% ніжэйшыя. Да таго ж, каля 1,8 млн тон на завод трапляе з беларускіх палескіх радовішчаў. Тэарэтычна нафта можа пацячы нафтаправодам Адэса-Броды ў 2011-м, але толькі ў выпадку, калі Беларусь цалкам адмовіцца ад закупу расейскай сыравіны або Расея адмовіцца прадаваць нафту Беларусі. І той, і той варыянт нерэальныя. Пагадненне пра захады ў развіцці супрацы па транспартаванні нафты праз Украіну ў Беларусь было падпісанае 12 ліпеня гэтага года віцэ-прэм'ерамі дзвюх краінаў. Яно дало падставы меркаваць, што ад 2011-га можа пачацца выкарыстанне нафтаправоду Адэса-Броды для пампавання гэтых аб'ёмаў. Вынікае, што выкарыстанне «Адэсы-Бродаў» у аверсным рэжыме стане магчымым, толькі калі з'явіцца працяг нафтаправоду ў Польшчу і вольная нафта з каспійскага басейну для яго напаўнення. Канкрэтных прапановаў ад нафтавых кампаній наконт гэтага пакуль не было. Першы танкер з Венесуэлы прыбыў у Адэсу 25 красавіка, другі — 19 чэрвеня, трэці — 29 чэрвеня, чацвёрты — 19 ліпеня. Міністр транспарту Украіны адзначыў, што задэклараваных Беларуссю аб'ёмаў паставак венесуэльскай нафты дасягнута не будзе. Замест агучаных 4 млн т, мяркуе ён, пастаўлена будзе ўсяго каля 1 млн. У порт прыходзіць прыкладна два танкеры ў месяц, г.зн. каля 160 тыс. т за месяц. У сувязі з гэтым міністр адзначыў, што Украіна не будзе надаваць зніжак за транспартаванне — маўляў, аб'ёмы недастатковыя. Міністр мяркуе, што балтыйскія парты канкурэнцыі ўкраінскаму маршруту ўсё адно не складуць. Нягледзячы на мінімальныя аб'ёмы паставак, варта адзначыць, што пастаўкі нафты з Венесуэлы ўпершыню дыверсіфікавалі крыніцы энерганосьбітаў для Беларусі. Да апошняга часу Беларусь заставалася краінай, якая татальна залежыць ад паставак вуглевадародаў з Расіі. Паводле стандартаў ЕС, краіна не павінна атрымліваць ад аднаго пастаўшчыка больш за траціну аб’ёму спажываных энэрганосьбітаў. Крынiца: Наша Ніва
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Украіна гатовая даць Беларусі магчымасць пастаўляць венесуэльскую нафту трубаправодам Адэса-Броды, але толькі ў выпадку гарантыі, што гэтым маршрутам будзе...
|
|