Беларускі бензінавы экспарт у Еўропу перасыхае: Расія прыціснула!
24.08.2010 09:37
—
Новости Экономики
|
Экспарт нафтапрадуктаў з Беларусі працягвае катастрафічна скарачацца. За паўгода ён упаў на 40,6% — да 4 млн. 611,8 тыс. тон. Прычым — закон подласці: менавіта цяпер, калі Расія прыціснула ўмовамі паставак нафты, на знешніх рынках расце попыт на нашы нафтапрадукты. Больш за тое, Днямі Кабінет міністраў Малдовы з ініцыятывы Мінсельгаса краіны ўнёс папраўкі ў палажэнне аб парадку транспарціроўкі нафтапрадуктаў, што імпартуюцца. У адпаведнасці з імі Беларусь атрымала магчымасць пастаўляць бензін у Малдову аўтамабільным транспартам цераз мытны пункт Отач — Дагэтуль транспарціроўка нафтапрадуктаў з Беларусі ў Малдову ажыццяўлялася толькі чыгуначным транспартам, што значна павялічвала і час, і кошт перавозак. Зараз час дастаўкі нафтапрадуктаў скароціцца з трох тыдняў да Мяркуецца, што гэтае рашэнне стане для Беларусі дадатковым стымулам павялічыць пастаўкі нафтапрадуктаў у Малдову. На долю Беларусі прыпадае 15% закупленага Малдовай бензіну і 28% — дызельнага паліва. Разам з тым, за шэсць месяцаў гэтага года экспарт беларускіх нафтапрадуктаў у Малдову скараціўся на 37,5% у аб’ёмным выражэнні (да 52,6 тысячы тон) і на 2,2% — у грашовым (да 35,1 млн. долараў).На экспарце нафтапрадуктаў не толькі ў Малдову, але і іншыя краіны адбіваюцца нявыгадныя ўмовы куплі нафты ў Расіі. Яны ўжо прывялі да зніжэння імпарту сыравіны (за шэсць месяцаў Беларусь скараціла імпарт нафты на 38,7%), а ў выніку — і да падзення аб’ёмаў вытворчасці нафтапрадуктаў: бензіну — на 20%, дызпаліва — на 26,1%. Таму складана сказаць, ці знойдуцца ў беларускіх НПЗ рэзервы для нарошчвання экспарту нафтапрадуктаў у Малдову. А тым часам попыт на беларускія нафтапрадукты расце і ў іншых краінах. Скажам, у Латвіі беларускія бензін і дызпаліва за кошт большага росту продажу пацяснілі на рынку прадукцыю Orlen Lietuva — адзінага ў балтыйскіх краінах нафтаперапрацоўчага завода (знаходзіцца ў Літве). Паводле звестак профільных экспертаў, у першым квартале гэтага года на рынку Латвіі беларускае дызпаліва склала 38,6%, літоўскае — 24,9%. У Літве аб’ёмы продажу беларускіх нафтапрадуктаў таксама растуць. Паводле слоў Лукаса Васілюса, кіраўніка Літоўскай асацыяцыі прадпрыемстваў, якія гандлююць нафтапрадуктамі, прыкладна 25% вадзіцеляў Літвы выкарыстоўваюць дызельнае паліва ці бензін з Беларусі. Усё проста: яно таннейшае. Але, паводле слоў Васілюса, імпарт бензіну і дызельнага паліва з Беларусі ў Літву мае свае асаблівасці. Гаручае набываецца ў Беларусі і затым увозіцца ў Літву або для асабістага карыстання, або для нелегальнага продажу па аб’явах. «У нас няма абмежаванняў на ўвоз бензіну і дызпаліва. Калі я не памыляюся, у Польшчу, скажам, можна завезці не больш як 200 літраў. Літоўскія вадзіцелі, напрыклад, грузавых аўтамабіляў могуць увозіць у сярэднім па тысячы літраў бензіну штодня. Часцей за ўсё — для далейшага продажу. Але калі нелегальныя продажы забаронены законам, то ўвоз не лічыцца кантрабандай. Мы прапанавалі ўладам устанавіць побач з мяжой бензакалонкі, дзе цэны былі б некалькі ніжэйшыя, але каб вадзіцелі набывалі літоўскае гаручае», — адзначыў суразмоўца. Беларускае дызельнае паліва ў Літве прадаецца па 2,50–2,60 літа (0,72 еўра) за літр, афіцыйная цана літоўскага дызельнага паліва — 3,56 літа (1,03 еўра). Беларускі бензін у Літве прадаецца ў сярэднім па 3,1–3,2 літа (0,89 еўра) за літр, літоўскі — 4,11 літа (1,19 еўра).Больш высокія цэны звязаны з высокімі стаўкамі акцызу на нафтапрадукты. «Напрыклад, стаўка акцызу на бензін у нас на 21% вышэй за мінімальную планку, — тлумачыць спецыяліст. — Для еўрапейскіх краін мінімальная стаўка акцызу — 1.240 літаў (360 еўра) за 1.000 літраў, у нас яна складае 1.500 літаў (434 еўра). У наступным годзе чакаецца павелічэнне стаўкі акцызу на дызельнае паліва, што таксама прывядзе да яго падаражання.Нават калі ў Беларусі будуць павялічвацца цэны на бензін і дызельнае паліва, літоўскія нафтапрадукты з прычыны велічыні ставак акцызу ўсё адно будуць даражэйшыя за беларускія ў сярэднім прыкладна на адзін літ за літр». Паводле звестак профільных экспертаў, доля акцызу ў цане бензінаў у Літве складае 43% (у Беларусі — 25%). Для літоўскага ўрада рост ставак акцызаў — магчымасць для папаўнення бюджэту. «Але ў вадзіцеляў свая цікавасць, — падкрэслівае Васілюс. — Ёсць суседнія краіны, дзе цэны на бензін і дызельнае паліва адрозніваюцца і ў перспектыве, па ўсёй бачнасці, будуць адрознівацца ў меншы бок, таму можна ездзіць туды». Пралічыць аб’ёмы ўвозу бензіну і дызпаліва і іх нелегальнага продажу, а таксама аб’ём недапаступлення сродкаў у літоўскі бюджэт складана, лічыць кіраўнік асацыяцыі. Але гэтае пытанне неабходна неяк вырашаць. «Аднак пакуль урад пасіўны і не спрабуе нічога рабіць», — адзначае Васілюс. Такім чынам, мы бачым, што беларускі бензін і дызпаліва запатрабаваны і ў Малдове, і ў Латвіі, і ў Літве. Аднак патрэбы Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Экспарт нафтапрадуктаў з Беларусі працягвае катастрафічна скарачацца.
|
|