Лукашэнка хоча здабываць нафту ў Гамбіі
26.08.2010 15:57
—
Новости Экономики
|
Беларусь праяўляе зацікаўленасць у магчымым удзеле ў здабычы нафты на тэрыторыі Гамбіі , заявіў кіраўнік міністэрства замежных спраў Сяргей Мартынаў. «У Беларусі уласных баз карысных выкапняў мала і нас цікавіць усё, што неабходна для прамысловасці. Асаблівую цікавасць прадстаўляюць у Гамбіі апошнія пошукі ў галіне здабычы нафты», — заявіў Мартынаў. Акрамя ўдзелу ў асваенні карысных выкапняў Беларусь таксама прапануе Гамбіі стварэнне зборачных вытворчасцяў беларускай тэхнікі. Варта адзначыць, што Гамбія ў роўнай з афіцыйным Менскам ступені зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Беларуссю. «У нашага прэзідэнта вельмі добрае стаўленне да Лукашэнкі. Ён (прэзідэнт Гамбіі) стаў прэзідэнтам у 1994 годзе, як і Лукашэнка «, — нагадаў гамбійскі міністр. Ён таксама рэкамендаваў Мартынаву паменш чытаць тое, што піша пра Гамбію замежная прэса.«Вельмі часта тое, што пішуць у газетах і тое, што ёсць у рэальнасці, не адпавядае адно аднаму. Наш прэзідэнт лічыць, што калі насельніцтва шчаслівае — гэта добра, калі Ён таксама адзначыў, што Гамбія «не збіраецца проста ісці і прасіць крэдыт», а хоча развіваць адносіны з Беларуссю на ўзаемавыгадных умовах. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь таксама прапануе Гамбіі стварэнне зборачных вытворчасцяў беларускай тэхнікі.
|
|