У Беларусі пабудуюць новыя газаправоды
26.08.2010 17:59
—
Новости Экономики
|
У Беларусі плануецца пабудаваць новыя газаправоды ў Гомельскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласцях. Аб гэтым гаворыцца ў Стратэгіі развіцця энергетычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь, якая зацверджана пастановай Савета Міністраў нумар 1180 і разлічана на перыяд да канца 2020 года. Тэкст дакумента апублікаваны на Нацыянальным прававым партале. У якасці асноўных напрамкаў развіцця газаразмеркавальнай сістэмы Беларусі на прагназуемы перыяд у стратэгіі таксама называюцца будаўніцтва размеркавальных газавых сетак ад існуючых малазагружаных станцый да буйных спажыўцоў паліва і іх перавод на выкарыстанне прыроднага газу, пры гэтым маштабы будаўніцтва будуць залежаць ад аб’ёмаў паставак газу ў рэспубліку. Запланавана будаўніцтва размеркавальных газавых сетак у газіфікаваных населеных пунктах, перавод жылога фонду населеных пунктаў са звадкаванага на прыродны газ. Паводле прыведзеных у стратэгіі даных, прапускная здольнасць сістэмы магістральных газаправодаў Беларусі складае 51 млрд. куб.м у год, беларускага ўчастка расійскага газаправода Падзяліцца навіной:
БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі плануецца пабудаваць новыя газаправоды ў Гомельскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласцях. Аб гэтым гаворыцца ў Стратэгіі развіцця энергетычнага...
|
|