Рада дырэктараў СБ ухваліла выдзяленне Беларусі пазыкі $30 млн. долараў. 21.by

Рада дырэктараў СБ ухваліла выдзяленне Беларусі пазыкі $30 млн. долараў

29.09.2010 13:43 — Новости Экономики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рада выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка ўхваліла дадатковую пазыку для Беларусі ў 30 млн. долараў на фінансаванне праекта "Рэабілітацыя раёнаў, пацярпелых у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС".

Пра гэта паведамілі ў прадстаўніцтве Сусветнага банка ў Беларусі.

Рэалізацыя праекта прадугледжвае аказанне якасных паслуг па ацяпленні і гарачым водазабеспячэнні жыхарам раёнаў, пацярпелых у выніку аварыі на ЧАЭС.

Тэрмін пагашэння пазыкі Сусветнага банка складае 15 гадоў, уключаючы адтэрміноўку выплаты на тры гады. Праект, які фінансуецца за кошт сродкаў новай пазыкі, плануецца рэалізаваць у 2011—2013 гадах.

У межах праекта фінансуюцца мерапрыемствы па павышэнні энергаэфектыўнасці, уключаючы замену вокнаў і арганізацыю энергаэфектыўнага асвятлення ў грамадскіх будынках, рамонт кацельняў, а таксама перавод кацельняў у міні-ЦЭЦ з камбінаванай выпрацоўкай цеплавой і электрычнай энергіі. За кошт сродкаў праекта таксама будзе ажыццяўляцца падключэнне індывідуальных дамоў да газавых сетак.

У беларускім прадстаўніцтве Сусветнага банка адзначылі, што дадатковая пазыка забяспечыць правядзенне большай колькасці мер, аналагічных тым, што рэалізаваны ў рамках першапачатковай пазыкі ў 50 млн. долараў ЗША, ухваленай у 2006 годзе.

За час асваення сродкаў, атрыманых ад Сусветнага банка, было ўдасканалена асвятленне, ацяпленне, заменены вокны і дзверы ў 205 школах; 2.920 жылых дамоў былі падключаны да сістэмы газазабеспячэння.

Кіраўнік праектнай групы Сусветнага банка Пека Салмінен нядаўна наведаў раёны Беларусі, дзе рэалізоўваўся праект.

"Мы бачылі пераабсталяваныя ў межах праекта школы і жылыя дамы, мы размаўлялі з непасрэднымі атрымальнікамі паслуг. Тэмпература ў зімовы час у пераабсталяванай школе павысілася з 14 градусаў паводле Цэльсію ў 2005 годзе да 20 градусаў у 2009-м. Пасля замены свяцільняў і асвятляльнай апаратуры больш не трэба хвалявацца аб залішняй нагрузцы на вочы дзяцей падчас урокаў", — адзначае Салмінен.

Беларусь стала членам Сусветнага банка ў 1992 годзе. Агульная сума пазык, выдзеленых Сусветным банкам для фінансавання 11 праектаў на тэрыторыі Беларусі, складае 719 млн. долараў. Зараз Беларусь атрымлівае ад Сусветнага банка фінансаванне па шасці інфраструктурных праектах.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рада выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка ўхваліла дадатковую пазыку для Беларусі ў 30 млн. долараў на фінансаванне праекта "Рэабілітацыя раёнаў, пацярпелых у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Экономики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика